TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.6K subscribers
Post #146891 1.2K
💥 #галоўнае за 13 кастрычніка

✔️Лукашэнка заявіў, што правакацыю на мяжы Беларусі і Латвіі здзейснілі самі латвійцы. Тым часам адказнасць за яе ўзяла на сябе дзіўная групоўка, што можа быць звязаная са спецслужбамі РБ і РФ

✔️
Святлана Ціханоўская сустрэлася на Варшаўскім форуме бяспекі з міністрам замежных справаў Украіны. Той расказаў, што Кіеў рыхтуе санкцыі супраць аператараў мабільнай сувязі РБ

✔️Жанчына-кіроўца з Азіі насмерць збіла беларуску ў Варшаве і ўцякла за мяжу. Цяпер ніхто не ведае, дзе яе шукаць

✔️Генпракуратура РБ будзе расследаваць атаку БПЛА па аўтамабілі з беларускай на мяжы Беларусі і Расеі як «акт тэрарызму»

✔️«Яндекс» штарміць пасля ўдараў па дата-цэнтрах – гэта вельмі адчуваецца і ў Беларусі. Аналізуем сітуацыю

✔️Былы кіраўнік Рэчыцкага раёну, які пасядзеў паўгода ў турме за «прыпіскі», цяпер сам пагражае турмой сваім новым падначаленым з сельгаспрадпрыемства

✔️Макрон заявіў, што Францыя затрымала танкер ценявога флоту РФ

✔️Эйсмант vs Быкоўскі: кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі намякае, што медыяэксперта варта пазбавіць грамадзянства

✔️У Менску мужчына самастойна замацаваў страхоўку для роўпджампінгу і скокнуў з трубы. Цяпер ён у цяжкім стане

✔️Праз месяц пасля ўказу, што зацвердзіў новыя правілы дабрачынных збораў, бацькі хворых дзяцей ужо запісваюць калектыўны зварот да Лукашэнкі

✔️У адным з двароў комплексу «Менск-Свет» памёр мужчына. Падобна, ён атруціўся алкаголем

✔️Махляры запужалі дзяўчынку-падлетка адказнасцю за «здраду дзяржаве» і выцягнулі з яе ўсе бацькоўскія ашчаджэнні

✔️На «Дажынках» у Шклове прадэманстравалі «Мясную каралеву» у сукенцы з сотні палак каўбасы

✔️Падборка невідавочных рэчаў, за якія ў Беларусі могуць «пакараць рублём»

✔️Малады літовец «зігануў» у Асвенцыме. Яго затрымала польская паліцыя

#рэпрэсіі:

▫️Нашу вядоўцу Кацярыну Ваданосаву сабраліся завочна судзіць за «рэабілітацыю нацызму» і «адмаўленне генацыду беларускага народу»

▫️Вярхоўны суд расейскай Карэліі пастанавіў забараніць беларусу ўезд у РФ на 100 гадоў. Што здарылася?
  • 🥱 3
  • ❤ 2
More from @belsat
  1. Oct 14, 2026🤔 У Пінску, падобна, здарыўся пажар на тэрыторыі аўтобуснага парку МНС апублікавала відэа…
  2. Oct 14, 2026💬 «Наіўна было б скардзіцца на NATO, што ў іх такія планы. Скардзіцца трэба на рэжым Лука…
  3. Oct 14, 2026🚰 У Гомлі з кранаў цячэ хлёрка, «якая выядае вочы», а барысаўцы мёрзнуць у кватэрах Тым ч…
  4. Oct 14, 2026🍼 Святлана Ціханоўская павіншавала беларусак з Днём маці «Быць маці – адна з самых склада…
  5. Oct 14, 2026Post #146904
  6. Oct 14, 2026☝️Лукашэнкаўцы дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Instagram-акаўнт Дар'і Чульцовай Г…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →