TGViewer
Channel ✦ Verified Channel
Белсат

Белсат

@belsat

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.

Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.

↓ Важныя спасылкі ↓

📲 cde34rfv.ovh

taplink.cc/belsat
Subscribers
14.7K
Photos
80.4K
Videos
25.1K
Links
66.4K
Recent Posts 20 shown
Post #145921 659
☝️Рамантычнае спатканне на траіх

Прынамсі, двое дакладна яго будуць добра памятаць.

А якія незвычайныя спатканні здараліся ў вас? ☝️
  • ❤ 5
  • 🤷‍♂ 2
  • 😁 1
  • 🤬 1
  • 🌚 1
Post #145920 768
☝️Знайшлі костку маманта і трымалі дома 30 гадоў

Незвычайная падзея адбылася ў Мікашэвічах. Працаўнікі мясцовага прадпрыемстве «Граніт» адкапалі ў гранітным кар'еры костку маманта. Навукоўцам паведаміць не здагадаліся і надзвычайную рэліквію 30 гадоў захоўваў у сваім доме працаўнік экскаватару.

Пра гэта распавёў Уладзімір Міронаў — сын таго самага экскаватаршчыка. Ён перадаў знаходку навукоўцам НАН Беларусі.

У Інстытуце гісторыі паведамілі, што ў Мікашэвічах знайшлі плечавую костку маладога маманта і яна захавалася ў добрым стане. Цяпер вызначаюць яе дакладны ўзрост. Год таму пад Віцебскам выпадкова знайшлі бівень маманта. ☝️
  • ❤ 5
Post #145919 818
💥 #галоўнае за 21 верасня

✔️ Трамп: ЗША рыхтуюць маштабную ўгоду па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі

✔️ Пачобут зноў збіраецца вярнуцца ў Беларусь

✔️ Дзень выбараў: у Нямеччыне зноў перамаглі ўльтраправыя, а ў Расеі абвясцілі пра лідарства кіроўнай партыі

✔️ Трамп зноў папрасіў Зяленскага спыніць удары па расейскіх паліўных заводах

✔️ Памёр 47-гадовы былы пракурор Віцебску, датычны да рэпрэсіяў

✔️ Міліцыя запатрабавала ад менчука выдаліць відэа пра велічэзную чаргу ў паліклініцы

✔️ Вучэбны блокпост на ўездзе ў Гомель выклікаў вялізны затор. Незадаволеным пагражалі

✔️ Партыя Пуціна атрымала канстытуцыйную большасць у Дзярждуме. Арганізатарам і ўдзельнікам выбараў на акупаваных тэрыторыях Украіны пагражаюць санкцыі

✔️ «Наша Ніва»: КДБ затрымаў 10 афіцэраў вайсковай базы ў Мачулішчах. Сахашчык каментуе

✔️ «Гаманец Лукашэнкі» пабудуе духоўны комплекс у Пружанах

✔️ Хтосьці скраў юзэрнэйм Гарадзенскага выканкаму ў тэлеграме

✔️ Пісьменніцу Святлану Курс пахавалі на радзіме

✔️ Кампанія Turkish Airlines аднавіла рэйсы ў Беларусь. Пачым білеты?

✔️ Надвор'е ў Беларусі на наступны тыдзень: набліжаецца канец цяпла
  • ❤ 1
Post #145918 966
У Швейцарыі разгледзяць апеляцыю па справе Юрыя Гараўскага

Былы баец САХР, які распавядаў пра сваю датычнасць да знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, раней быў апраўданы швейцарскім судом. У 2023 годзе суд палічыў ягоныя паказанні недастаткова надзейнымі і апраўдаў па абвінавачаннях у гвалтоўных знікненнях і перашкодах правасуддзю.

Сваякі зніклых палітыкаў з гэтым рашэннем не пагадзіліся і дамагаюцца для Гараўскага абвінаваўчага прысуду. Разгляд апеляцыі прызначаны на 22 верасня, паведамляе "Вясна". 👈
  • ❤ 9
  • 🤔 5
  • 👏 1
  • 👌 1
  • 🥱 1
Post #145917 1.05K
☝️Машына, якой валодаў Якуб Колас, пыліцца ў гаражы

Яшчэ ў 2004 годзе ўнук класіка хацеў адрэстаўраваць «Пабеду» і перадаць музею, але не знайшлося грошай. 🤷‍♂️
  • 😢 18
  • 🥴 2
  • 😍 1
  • 💔 1
  • 😐 1
Post #145916 1.12K
☝️З чынавенскай пасады у СІЗА КДБ

Генадзь Дзенгалёў – нядаўні намеснік старшыні Магілёўскай адміністрацыі. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Менску,
Cправа, у межах якой затрымалі Дзенгалёва, звязаная з фінансамі.

15 студзеня 2026 года на яго пасаду па пытаннях будаўніцтва і ЖКГ быў узгоднены іншы чыноўнік — Ігар Клішо. Калі менавіта Дзенгалёў пакінуў пасаду, публічна не паведамлялася. ☝️
  • ⚡ 4
  • 🎉 1
  • 🤣 1
Post #145915 1.26K
😔 Пенсіянер, які напісаў каментар у сацсетках, і 70-гадовы прафсаюзны дзеяч – што паміж імі агульнага?

Абодва знаходзяцца ў зняволенні паводле палітычна матываваных справаў і абодвух улады называюць «звычайнымі крымінальнікамі».

Распавядаем гісторыі тых, каго ў Беларусі запісалі ў злачынцы, у нашай праграме «Дэкодар».

🎥 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».
  • ❤ 17
  • 🙈 4
  • 💔 3
  • 🤬 1
Post #145914 1.58K
❗️Пачобут зноў збіраецца вярнуцца ў Беларусь

Ён анансаваў вяртанне пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, «як павядуць сябе ўлады». У Беларусі ён плануе заняцца напісаннем кнігі:

«Там ёсць рознага роду справы. Вядома, што я пішу кнігу і буду працаваць над ёй, і на гэтым я сканцэнтруюся пасля вяртання са Злучаных Штатаў. Гэта фактычна цяпер самая важная справа, якую я хачу зрабіць».


🔗 Як Пачобут тлумачыць сваё рашэнне і што думае пра магчымасць зноў трапіць за краты — чытайце ў артыкуле

Адкрыць спасылку ў Беларусі
  • 🥴 12
  • 🤔 5
  • 🙏 4
  • 🤪 4
  • ❤ 2
  • 🤣 2
  • 😐 1
Post #145913 1.42K
Белсат ☝️«Пул Первого» вярнуў назад свой юзэрнэйм, які часова «скралі» футфетышысты Чаму менавіта з адрасам лукашэнкаўскага акаўнту здарыўся такі канфуз, застаецца загадкаю.
🙈 Хтосьці скраў юзэрнэйм Гарадзенскага выканкаму ў тэлеграме

Цяпер па спасылцы, якая належала ўстанове, можна пабачыць нечаканыя паведамленні. 😁

Таксама былі перахопленыя акаўнты старшыні вобласці і міліцыі.

Раней штосьці падобнае адбылося з каналам прэсавай службы Лукашэнкі.
  • 😁 23
  • 👏 11
  • ⚡ 5
  • 👌 3
  • ❤ 1
  • 🏆 1
Post #145912 1.35K
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні размаўляем пра арышты афіцэраў у Мачулішчах, заявы Лукашэнкі пра калій і недружалюбныя краіны, як спажывецкі бум уздымае беларускую эканоміку, загадковы аўтобусны маршрут у Менску ды іншыя навіны.

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://youtube.com/live/raIw1FSQxzo
YouTube Масавыя арышты афіцэраў на базе ў Мачулішчах! Лукашэнка прыгразіў Арменіі. У Беларусь ідуць халады Арышты афіцэраў у Мачулішчах за сувязі з апазіцыяй. Лукашэнка прыгразіў Арменіі, сустрэўся з Шэйманам і "закантрактаваўся". ЕАБР: Беларуская эканоміка расце дзякуючы спажывецкаму буму. Надвор'е: у Беларусь ідуць халады. Навіны: – Арышты афіцэраў у Мачулішчах…
  • ✍ 8
Post #145911 1.31K
☢️ Украіна разарвала пагадненне аб ядравай бяспецы з Беларуссю. МЗС Беларусі адрэагавала праз тры дні

Пагадненне, падпісанае ў 2001 годзе, прадугледжвала абмен інфармацыяй пра ядзерныя аварыі і радыяцыйны маніторынг.

Беларускі бок кажа, што афіцыйнага паведамлення пакуль не атрымліваў, таму пагадненне фармальна будзе дзейнічаць яшчэ паўгода.
  • ❤ 13
  • 🥴 5
  • 😡 2
  • 🙈 1
Post #145910 1.35K
🇺🇸 Трамп: ЗША рыхтуюць маштабную ўгоду па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі

У сваім акаўнце Truthsocial прэзідэнт ЗША анансаваў здзелку і напісаў:
Цана будзе істотна ніжэйшай за тую, якую мы цяпер плацім Канадзе, што з'яўляецца вельмі добрай навіной для нашых фермераў і жывёлагадоўцаў.
  • 🤬 30
  • 😁 8
  • 😐 4
  • 🤪 3
  • 🎉 2
  • 👏 1
  • 🤔 1
  • 🙏 1
Post #145909 1.46K
Сахашчык пракаментаваў інфармацыю пра арышт былога падпалкоўніка Дзмітрыя Зары і яго былых саслужыўцаў з Мачулішчаў

Былы вайсковец, які далучыўся да дэмакратычнага руху, распавёў «Белсату», што Дзмітрый Зара ў ягонай камандзе займаўся аналізам адкрытых дадзеных і не атрымліваў даручэнняў наладжваць кантакты з былымі саслужыўцамі. Але яны самі наведвалі яго.

Зара – былы падпалкоўнік і вайсковец, які далучыўся да каманды Валерыя Сахашчыка ў 2022 годзе.

Паводле «Нашай Нівы» сам Зара цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Менску.
  • 🤨 12
  • 🙈 9
  • ❤ 5
  • 👌 1
Post #145908 1.39K
Белсат Photo
❤️Кацярына Андрэева шчыра падзялілася сваімі ўражаннямі пасля першага жывога эфіру ў якасці вядоўцы інфармацыйнай «Студыі»
  • ❤ 59
  • 🔥 2
  • 🌭 2
Post #145907 1.42K
Эксперт: расейскія і беларускія спецслужбы могуць вербаваць палякаў

Жыхарам Польшчы рассылаюць SMS з прапановамі «выдаленай працы» па €35 за гадзіну і абяцаюць €10 нават за сам водгук — піша «Мост».

Для далейшага кантакту прапануюць перайсці ў Telegram, дзе працуе нібыта рэкрутэр.

Эксперт па дэзынфармацыі Міхал Марэк мяркуе, што такім чынам расейскія і беларускія спецслужбы могуць шукаць людзей для інфармацыйных аперацый і дыверсіяў.
  • 🤬 10
  • 🙈 6
  • 🤣 3
  • ❤ 1
Post #145906 1.47K
😰 Катастрофа пад расейкай акупацыяй: каля 2000 чалавек пяць месяцаў застаюцца без нармальных паставак ежы, вады і медыкаментаў

Генеральная асамблея ААН правядзе спецыяльнае паседжанне высокага ўзроўню дзеля выратавання жыхароў Алэшак. 

Што там сталася – глядзіце ў відэа.
  • 🤬 33
  • ❤ 5
  • 😨 5
Post #145905 1.53K
«Гаманец Лукашэнкі» пабудуе духоўны комплекс у Пружанах

Аляксандр Зайцаў, якога называюць «гаманцом Лукашэнкі», фінансуе будаўніцтва каталіцкага духоўнага комплексу коштам больш за $1 млн.

Праект уключае касцёл, парафіяльны дом, цэнтр і Гетсіманскі сад.

Праект ужо пачаўся – раней у вёсцы Ківачына Пружанскага раёну з'явілася капліца, якую называюць «царквою Зайцава».

Фармальна заказчыкам выступае мясцовая рымска-каталіцкая парафія, аднак «Хрысціянская візія» звярнула ўвагу, што ў маленькай парафіі наўрад ці ёсць сродкі на такі маштабны праект.
  • 🤬 12
  • 👾 5
  • 🔥 3
  • 👌 1
Post #145904 1.49K
Белсат 🛢 Медыя: Трамп зноў папрасіў Зяленскага спыніць удары па расейскіх паліўных заводах Паводле крыніцы Axios, слова «дызель» падчас тэлефоннай размовы 20 верасня згадвалася шмат разоў. Трамп сказаў, што такія ўдары выклікаюць дэфіцыт дызельнага паліва на рынку.…
🇺🇸 Трамп: Расея губляе кантроль над вытворчасцю дызелю

Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Truthsocial:

Вялікая колькасць іх нафтаперапрацоўчых заводаў па вытворчасці дызелю была разбомбленая і цяпер, прынамсі часова, не працуе.

Гэтая недарэчная і бясконцая вайна з Украінай павінна быць скончаная. Увесь свет пакутуе, бо кожны месяц гіне 25 000 чалавек, большасць з якіх — вайскоўцы.

Якая ганьба!
  • 😁 29
  • ❤ 8
  • 🔥 2
Post #145903 1.62K
❗️«Наша Ніва»: КДБ затрымаў 10 афіцэраў вайсковай базы ў Мачулішчах

Паводле медыя, іх падазраюць у кантактах з былым падпалкоўнікам Дзмітрыем Зарою, якога сілавікі лічаць аналітыкам Валерыя Сахашчыка.

Сярод затрыманых — былыя саслужыўцы Зары, у тым ліку пілоты і палкоўнікі. Дакладныя абвінавачванні пакуль невядомыя.
  • 🤬 35
  • 🤔 5
  • 👾 4
  • ❤ 1
  • 😡 1
Post #145902 1.52K
👆 Улады кажуць: пенсіі ў Беларусі цалкам нармальныя

Маўляў, калі паглядзець на ўвесь свет, скардзіцца асабліва няма на што. Але ў такіх параўнаннях ёсць адзін нюанс – з якімі менавіта краінамі яны параўноўваць Беларусь.

Разбіраліся, наколькі насамрэч «прыстойная» беларуская пенсія ў нашай праграме «Атма$фера».

💰 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».
  • ⚡ 9
  • 🌚 3
  • 🙈 2
Older posts →

About this channel

How can I read @belsat without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Белсат: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Белсат have?
Белсат (@belsat) has 14.7K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Белсат know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →