«Гаманец Лукашэнкі» пабудуе духоўны комплекс у Пружанах
Аляксандр Зайцаў, якога называюць «гаманцом Лукашэнкі», фінансуе будаўніцтва каталіцкага духоўнага комплексу коштам больш за $1 млн.
Праект уключае касцёл, парафіяльны дом, цэнтр і Гетсіманскі сад.
Праект ужо пачаўся – раней у вёсцы Ківачына Пружанскага раёну з'явілася капліца, якую называюць «царквою Зайцава».
Фармальна заказчыкам выступае мясцовая рымска-каталіцкая парафія, аднак «Хрысціянская візія» звярнула ўвагу, што ў маленькай парафіі наўрад ці ёсць сродкі на такі маштабны праект.
Post #145905
1.63K

- 🤬 14
- 👾 5
- 🔥 3
- 👌 1