☝️Знайшлі костку маманта і трымалі дома 30 гадоў
Незвычайная падзея адбылася ў Мікашэвічах. Працаўнікі мясцовага прадпрыемстве «Граніт» адкапалі ў гранітным кар'еры костку маманта. Навукоўцам паведаміць не здагадаліся і надзвычайную рэліквію 30 гадоў захоўваў у сваім доме працаўнік экскаватару.
Пра гэта распавёў Уладзімір Міронаў — сын таго самага экскаватаршчыка. Ён перадаў знаходку навукоўцам НАН Беларусі.
У Інстытуце гісторыі паведамілі, што ў Мікашэвічах знайшлі плечавую костку маладога маманта і яна захавалася ў добрым стане. Цяпер вызначаюць яе дакладны ўзрост. Год таму пад Віцебскам выпадкова знайшлі бівень маманта. ☝️
Post #145920
790

- ❤ 5