TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #145886 1.65K
🛑🪖Вучэбны блокпост на ўездзе ў Гомель выклікаў вялізны затор. Незадаволеным пагражалі

Карыстальнікі, якія папярэджвалі кіроўцаў пра праверкі праз онлайн-сэрвісы і раілі ехаць у аб’езд, паведамляюць пра пагрозы ў каментарах. Некаторыя людзі выдалялі паведамленні.

Увечары 20 верасня чарга на ўездзе з боку чарнігаўскай трасы расцягнулася амаль на кіламетр. Блокпост арганізавалі ў межах збораў тэрытарыяльнай абароны.

Аналагічныя пункты стварылі таксама ў Светлагорску і Акцябрскім. Пры гэтым у Акцябрскім на вайскоўцах заўважылі чырвоныя палосы скотчу на руках і нагах – паводле «Флагштока», яны паўтараюць расейскія тактычныя абазначэнні, якія выкарыстоўваюцца падчас вайны ва Украіне.

Зборы працягнуцца да 25 верасня.
  • 🤬 19
  • 🤣 6
  • ❤ 3
More from @belsat
  1. Sep 22, 2026🤔 У Дзярждуме РФ хочуць адвесці войскі з Ліманскага напрамку? Новаабраныя дэпутаты Дзяржд…
  2. Sep 22, 2026🙂 Недзе ў Менскім двары Карыстальніца трэдс падзялілся радасцю, якую пабчыла з уласнага а…
  3. Sep 22, 2026🚗 Сёння – Сусветны дзень без аўтамабіля! І пакуль беларускія кіроўцы могуць бясплатна кар…
  4. Sep 22, 2026«У нейкі момант пачаў планаваць забойства аднаго супрацоўніка»: Вінаградаў распавёў пра то…
  5. Sep 22, 2026⚠️ Пайшла на масаж – і выпадкова знайшла схаваную камеру Рэзанансная гісторыя з Менску наб…
  6. Sep 22, 2026⛓ «У калоніі сказалі, што чакаюць назад максімум праз паўгода». Былы палітвязень ўцёк у Лі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →