⛓ «У калоніі сказалі, што чакаюць назад максімум праз паўгода». Былы палітвязень ўцёк у Літву, скокнуўшы праз плот
Сяргей Ярашэвіч, які цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін, нелегальна перасек мяжу з Літвою і папрасіў там палітычнага прытулку праз 4 дні пасля свайго вызвалення. Сваёй гісторыяй ён падзяліўся з выданнем «Люстэрка».
Літоўскія памежнікі сустрэлі яго «з усмешкай на твары», спачатку пацікавіліся, як яго нага і ці патрэбная медычная дапамога, а пасля адвезлі на заставу.
Галоўнай прычынай уцёкаў стала жаданне ўз’яднацца з дзецьмі, якіх ён не бачыў і не чуў больш за шэсць гадоў. Калі Ярашэвіча затрымалі, ім было чатыры і шэсць гадоў.
У 2021 годзе Сяргея асудзілі па справе тэлеграм-каналу «Армія з народам», а пазней дадалі яшчэ 9 месяцаў за «непадпарадкаванне». Ягоная жонка Антаніна Кавалёва, таксама была асуджаная па гэтай справе і выйшла на волю на паўтара года раней. Пакуль бацькі былі за кратамі, іх двое дзяцей жылі з бабуляй у Польшчы.
#Рэпрэсіі
Post #145930
1.08K

- ❤🔥 13
- ❤ 6
- 🤣 4
- 👏 1
- 😢 1