У Варшаве затрымалі 69-гадовага паляка, які напаў на беларуску
Інцыдэнт адбыўся 30 траўня. Тады мужчына пачаў абражаць беларуску Марыну Нікандрыну пасля таго, як пачуў яе акцэнт, а затым, паводле яе слоў, ударыў яе.
Паводле Радыё Свабода, мужчыну абвінавацілі ў публічнай абразе, парушэнні цялеснай недатыкальнасці, а таксама гвалце або супрацьпраўнай пагрозе з прычыны нацыянальнай прыналежнасці.
Мужчына часткова не прызнаў сваю віну – ён адмаўляе, што ўдарыў беларуску і пагражаў ёй забойствам.
Яму забаранілі набліжацца да Нікандрынай і кантактаваць з ёй.
Post #145949
1.22K