😳Мужчына ўдарыў па твары дзяўчыну з Беларусі, пачуўшы яе акцэнт
Спачатку ён крыкнуў ёй «Адыдзі, карова», калі яна размаўляла па тэлефоне і яна не зразумела, што звяртаюцца да яе. Яна саступіла дарогу, і калі мужчына пачуў яе акцэнт, то пачаў у абразлівай форме пасылаць яе «ва Украіну».
Калі яна сказала, што яна беларуска — ён працягнуў яе абражаць. А калі яна пачала здымаць усё на відэа, са словаў пацярпелай, ён ударыў яе па твары.
Дзяўчына прасіла мінакоў дапамагчы спыніць яго, але ніхто не адгукнуўся. У выніку нападнік уцёк. Запіс яна перадала ў паліцыю.
🔗 Больш падрабязна пра здарэнне – чытайце тут
📌 Тут спасылка, якая працуе ў Беларусі
Post #143632
1.9K