🤷♂️ Катаванні «забароненыя», палітвязняў няма
Такую версію правоў чалавека ў Беларусі падаюць прадстаўнікі афіцыйнага Менску прадстаўніцтву ААН. Так Беларусь пагадзілася «змагацца з усімі актамі катаванняў», але адмовілася ад прапановы расследаваць такія выпадкі і прыцягваць вінаватых да адказнасці. Гатовая «рухацца ў кірунку адмены смяротнага пакарання», але не ўводзіць мараторый.
Гаворка ідзе пра Універсальны перыядычны агляд (УПА). Прыкладна раз на пяць гадоў краіны – чальцы ААН ацэньваюць сітуацыю з правамі чалавека адна ў адной і даюць рэкамендацыі. Дзяржава можа іх прыняць або адхіліць, а таксама заявіць, што ўжо выканала.
Беларускі Хельсінкскі камітэт параўнаў, як Беларусь адказвала на рэкамендацыі ААН у 2020 і 2025 гадах. «Белсат» выбраў найбольш паказальныя прыклады. ☝️
Post #145973
1.64K

- 🤬 25
- 🙈 3
- ❤ 2
- 😨 1