Расейцы зноў спрабуюць прабірацца ва ўкраінскі тыл па газавых трубах
Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, у Сумскай вобласці за апошні тыдзень расейцы здзейснілі як мінімум дзве спробы пранікнення праз газаправод Уренгой – Памары – Ужгарад.
Расейскія сілы не здолелі прасунуцца ў рэгіёне, але зноў вярнуліся да тактыкі пранікнення праз трубу.
Падчас папярэдняй аперацыі ў сакавіку 2025 года расейскія вайскоўцы ўжо выкарыстоўвалі газаправод для выхаду ў раён Суджы. Пазней самі ўдзельнікі аперацыі распавядалі пра недахоп кіслароду, страты прытомнасці, галюцынацыі і іншыя праблемы са здароўем. Адзін з меркаваных удзельнікаў таксама сцвярджаў, што некаторыя вайскоўцы «задзяўбліся» псіхалагічна і скончылі жыццё самагубствам.
Post #145961
1.54K

- 🤣 18
- 🤬 2
- 😁 1
- 👾 1