Жорсткай гісторыяй былы палітвязень Павал Вінаградаў падзяліўся ў сваім тэлеграм канале:
Мне здавалася, што гэта абсалютна правільнае і клёвае рашэнне. Потым я, дзеля прыколу, хацеў напоўніць кружку крывёй і хлюпнуць камусьці на праверцы ў паганую пашчу. Розныя думкі былі ў галаве. Некаторыя з іх я аддаю перавагу забыць. Тут галоўнае – своечасова адкаціцца і нагадаць сабе, якім ты быў да гэтага дзярма. Але спрацоўвае далёка не заўсёды
Былы палітзняволены кажа, што так на псіхіку ўздзейнічае працяглая ізаляцыя. Ён апісаў умовы ў камеры, дзе даводзіцца месяцамі жыць у адзіноце, змагаючыся з холадам, цішынёй і аднастайнасцю:
Восем квадратных метраў, цьмянае кругласутачнае святло, аблупленыя сцены, аблупленая столь, аблупленая падлога, аблуплены свет. Сыра так, што пад умывальнікам растуць грыбы.
Бывае холадна так, што ноччу заснуць нерэальна і даводзіцца займацца спортам.
Есці не хочацца. Хочацца жэрці. Абсалютна няважна, што там за пайку табе баландзёр напхае ў кармушку.
Навінаў няма зусім. Ніякіх. Лісты туды нельга. Размаўляць з табой баяцца і зэкі, і легавыя.
Але вы не зусім адзін. З вамі чатырнаццаць відаў насякомых і пацукі.
#Рэпрэсіі
