TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.6K subscribers
Post #146861 826
💁🏻‍♂️ Вярхоўны суд расейскай Карэліі пастанавіў забараніць беларусу ўезд у РФ на 100 гадоў. Што здарылася?

Пра незвычайную гісторыю пераследу Максіма Стасевіча расказвае @nashaniva. У 2020-м хлопец выходзіў на маршы пратэсту ў Менску, а праз год пераехаў у Карэлію, дзе яшчэ праз нейкі час уладкаваўся на працу ў дзіцячы лагер «Палярны круг». Там беларус выкладаў кіналогію і марскі турызм, быў важатым. Ён сабраў выключна станоўчыя характарыстыкі ад кіраўніцтва. Цікава, што згаданы лагер месціцца на ўзбярэжжы Белага мора, і доступ на гэтую тэрыторыю можна атрымаць толькі з асаблівым дазволам ФСБ. Гэты дазвол Стасевічу без праблем выдалі, ён дзейнічаў да канца 2023 года.

У снежні 2025-га Максіма раптоўна затрымалі ў Санкт-Пецярбургу. Прычына – прыйшоў запыт з Беларусі, дзе мужчыну абвесцілі ў вышук. Аднак расейскі пракурор вырашыў, што ў дзеяннях беларуса няма складу злачынства (паводле расейскага заканадаўства), таму дэпартаваць на радзіму яго не сталі і проста адпусцілі.

Але і гэта быў не канец гісторыі. Сёлета ўвесну Стасевіч знаходзіўся ў карэльскай вёсцы Нільмагуба, куды таксама закрыты доступ без дазволу ФСБ. Яго затрымалі, аднак суд вырашыў не ўжываць у дачыненні беларуса дэпартацыю. Да справы, аднак, далучыўся Цэнтр па супрацьдзеянні экстрэмізму МУС Карэліі. Там палічылі справядлівым забараніць Максіму ўезд у РФ тэрмінам на 100 гадоў, бо ён «схаваўся на расейскай тэрыторыі ад органу крымінальнага пераследу».

Каб «адбіцца» ад гэтых прэтэнзіяў, Стасевічу давялося хадайнічаць у Следчы камітэт РБ з просьбаю замяніць для яго крымінальны пераслед за пратэсты на адміністрацыйны. Цікава, што гэта было зроблена – мужчыну па выніку проста выпісалі штраф.

У новым статусе беларус абскардзіў пастанову пра забарону на ўезд у РФ – гарадскі суд Петразаводску спачатку скасаваў для яго ўсе абмежаванні. Але паліцыя так проста не пакінула справы, і разглядаць яе давялося ўжо Вярхоўнаму суду Карэліі, які заняў пазіцыю сілавікоў. Такім чынам, у фінале гэтай эпапеі Максім Стасевіч апынуўся з пажыццёвым «банам» на наведванне Расейскай Федэрацыі.
  • 😁 5
  • 🤯 3
  • ❤ 1
  • 🤬 1
More from @belsat
  1. Oct 13, 2026😨 NATO будзе біць па Беларусі, калі РФ распачне ўзброеную агрэсію супраць альянсу Пра гэт…
  2. Oct 13, 2026💱 Курсы валютаў 13 кастрычніка З доларам і еўра сёння амаль нічога не адбылося, а расейск…
  3. Oct 13, 2026😨 Махляры запужалі дзяўчынку-падлетка адказнасцю за «здраду дзяржаве» і выцягнулі з яе ўс…
  4. Oct 13, 2026Post #146865
  5. Oct 13, 2026«Матуліны будні…» Лідарка дэмсілаў падзялілася ў сацсетках зробленымі ёю «сабойкамі» для д…
  6. Oct 13, 2026🍖 На «Дажынках» у Шклове прадэманстравалі «Мясную каралеву» Так мусіць выглядаць «апетытн…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →