😨 Махляры запужалі дзяўчынку-падлетка адказнасцю за «здраду дзяржаве» і выцягнулі з яе ўсе бацькоўскія ашчаджэнні
Пачалося ўсё з перапіскі, у якой да 13-гадовай дзяўчыны звярнуўся нібыта ейны равеснік з Пецярбургу ды папрасіў падзяліцца геалакцыяй найлепшага ў Менску гандлёвага цэнтру. Калі «ахвяра» даслала лакацыю, ёй у адказ скінулі відэапаведамленне, дзе прысутнічаў дзіўны мужчына ў камуфляжы.
Неўзабаве на тэлефон дзяўчынкі патэлефанаваў невядомы, назваў сябе следчым і сказаў, што яе цяпер будуць «судзіць за здраду дзяржаве», бо яна нібыта раскрыла таемныя каардынаты замежным спецслужбам.
Далей махляры загадалі дзіцяці ўключыць відэазванок і зладзіць «ператрус» ва ўласнай кватэры пад іхным наглядам. Дзяўчынка ў часе гэтага «мерапрыемства» знайшла бацькоўскія грошы, якія злачынцы загадалі перадаць іхнаму кур'еру «для праверкі». Пасля гэтага іх нібыта павінны былі вярнуць цягам 20 хвілінаў. У выніку сувязь з непаўналетняй абарвалі, а грошы, вядома ж, ніхто вяртаць ужо не стаў.
Дзяўчынка была настолькі напужаная гэтымі падзеямі, што паведаміла пра здарэнне бацькам толькі праз некалькі дзён.
Міліцыя ўжо ўстанавіла асобу кур'ера, што забіраў грошы. Паводле сілавікоў, яго прыцягнулі да махлярскіх дзеянняў падманам, бо раней ён і сам стаў ахвяраю ашуканцаў.
Post #146866
1.13K

- 🤬 11
- 🙈 4
- 👾 2