TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.6K subscribers
Post #146878 1.22K
📍Украіна рыхтуе санкцыі супраць мабільных аператараў Беларусі

Санкцыі запланаваныя супраць аператараў мабільнай сувязі, чыю інфраструктуру рэжым Лукашэнкі дазваляе выкарыстоўваць для нанясення атак па ўкраінскай тэрыторыі. Пра гэта на Варшаўскім бяспекавым форуме заявіў журналістам міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга.

Паводле міністра, Менск спрабуе размяшчаць ваенную інфраструктуру ў жылых кварталах, выкарыстоўваючы беларусаў у якасці жывога шчыта. Сыбіга падкрэсліў, што афіцыйны Кіеў ужо папярэдзіў рэжым Лукашэнкі і больш не дапусціць паўтарэння падзеяў 2022 года, калі тэрыторыя Беларусі была прадастаўленая для прамой агрэсіі.

Кіраўнік МЗС Украіны таксама адзначыў, што ніякіх дыпламатычных кантактаў з афіцыйным Менскам зараз няма, акрамя працы амбасады па консульскай дапамозе ўкраінцам. У той жа час Кіеў актыўна супрацоўнічае з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

На пытанне журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай, ці з'яўляецца стварэнне беларускай роты БПЛА ў складзе Узброеных сілаў Украіны праявай новай палітыкі Кіева ў дачыненні да беларускіх добраахвотнікаў, Андрэй Сыбіга адказаў, што Украіна гатовая дзяліцца сваім досведам у сферы беспілотных тэхналогіяў.

«Я лічу, што якраз гэта сіла Украіны – у нашых дронавых тэхналогіях. Важна мець такія веды з пункту гледжання будучыні. І тут мы гатовыя падставіць плячо», – сказаў міністр.
  • 👏 12
  • 🔥 6
  • 😁 2
  • 👌 2
  • ⚡ 1
  • ❤ 1
  • 🙈 1
More from @belsat
  1. Oct 13, 2026❤️ Датчанкі праспявалі беларускую народную песню ў французскім храме Відэа дацкіх жанчын з…
  2. Oct 13, 2026✌️«Быць нязломным – не значыць не ведаць страху, болю ці пакутаў» Літоўскі рэжысёр Эйманта…
  3. Oct 13, 2026☝️Мусіў сесці на 7 гадоў, а ўзначаліў гаспадарку і пагражае працаўнікам Гэта былы кіраўнік…
  4. Oct 13, 2026💁🏻‍♂️ Навошта плаціць прафесійным рабочым, калі ёсць «рукастыя» бацькі? Больш за тое, ян…
  5. Oct 13, 2026💥 #галоўнае за 13 кастрычніка ✔️Лукашэнка заявіў, што правакацыю на мяжы Беларусі і Латві…
  6. Oct 13, 2026✝️ На гэтай гары людзі ўжо тры стагоддзі шукаюць паратунку і дапамогі На Грабарцы, адным з…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →