TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.6K subscribers
Post #146894 1.41K
✌️«Быць нязломным – не значыць не ведаць страху, болю ці пакутаў»

Літоўскі рэжысёр Эймантас Бяліцкас зняў фільм пра заснавальніка праваабарончага цэнтру «Вясна» і былога палітвязня Алеся Бяляцкага. «Белсат» быў на варшаўскай прэм'еры фільму Bialiatski / Unbroken.

«Заставацца нязломнымі (unbroken) – не значыць не адчуваць на сабе рэпрэсіяў. Гэта не значыць не ведаць страху, болю ці пакутаў. Гэта азначае, што нават ва ўмовах надзвычайнага ціску людзі бароняць чалавечую годнасць», – сказала прадстаўніца ААН Андрэа Баляннёс Варгас.


Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі таксама прысутнічаў у зале і браў слова.

«Сітуацыя ў Беларусі не паляпшаецца. Яна вельмі кепская. І хоць пэўныя палітыкі пачынаюць гаварыць, што, можа, варта змяняць ацэнку і пачаць гаварыць з рэжымам, гэта не павінна нас падманваць. Мы павінны дабівацца кардынальных зменаў з правамі чалавека ў краіне», – падсумаваў Алесь Бяляцкі.

Фільм здымаўся з 2023 года, асноўная частка была створаная, калі Алесь Бяляцкі заставаўся за кратамі. ☝️
  • ❤ 27
More from @belsat
  1. Oct 14, 2026🫶 Беларуска цягам года здымала відэа касцёлу Святой Тройцы ў Засвіры Паглядзіце на прыгаж…
  2. Oct 14, 2026💬 «Корж – гэта беларус, і не трэба аддаваць сваіх, незалежна ад таго, на якой мове яны сп…
  3. Oct 14, 2026💔 Ён марыў стаць юрыстам, але замест універсітэту апынуўся на вайне Беларускі добраахвотн…
  4. Oct 14, 2026🛂 Як там справы з «пашпартам Новай Беларусі»? Спыталі ў Франака Вячоркі Ён лічыць, што ас…
  5. Oct 14, 2026▶️Карная псіхіятрыя вяртаецца ў Беларусь? Гісторыю прымусовага лячэння ў помсту за скаргі…
  6. Oct 14, 2026💱 Курсы валютаў 14 кастрычніка Усе асноўныя валюты сёння нязначна ўмацаваліся ў дачыненні…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →