Гэта былы кіраўнік Рэчыцкага райвыканкаму Віталь Панчанка. Цяпер ён пагражае турмой працаўнікам і моцна ўразае заробкі, высветліў «Флагшток».
«Заробкі зрэзаў так, што ледзь да мінімалкі дацягваюць. Людзі працуюць практычна без выходных, і дырэктару пляваць. Пагражае працаўнікам турмой – хто б казаў. І няма каму паскардзіцца. Сысці няма куды – працы ў акрузе амаль ніякай», — кажуць працаўнікі гаспадаркі.
Напачатку 2026 году Віталя Панчанку асудзілі на 7 гадоў зняволення за падзеж жывёлы ў гаспадарках раёну. А ўжо ў чэрвені замест турмы экс-чыноўніка адправілі кіраваць сельгаспрадпрыемствам «Скараднянскі». За былога чыноўніка хадайнічалі ягоныя паплечнікі з адміністрацыі Гомельшчыны, а памілаваў Лукашэнка.☝️
