TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.6K subscribers
Post #146889 984
💔 «У яго была мара – быць абраным у парламент свабоднай Беларусі»

Сёння свой дзень народзінаў святкаваў бы мужны беларус Вітольд Ашурак. Больш за пяць гадоў таму ён памёр за кратамі рэжыму Лукашэнкі.

Крымінальная справа і расследаванне так і не былі распачатыя.

Вітольда затрымалі 19 верасня 2020-га за ўдзел у мірных акцыяў пратэстаў. Яго абвінавацілі паводле двух крымінальных артыкулаў і пакаралі 5 гадамі зняволення. Лёс беларуса вызначыў так званы суддзя Максім Філатаў.

21 траўня 2021 года Вітольд памёр у Шклоўскай калоніі № 17. Улады назвалі папярэдняю прычынаю смерці спыненне сэрца. Канчатковай версіі так і не агучылі.

«Вітольда забілі, бо ён быў вельмі добрым чалавекам, сапраўдным беларусам, цудоўным сябрам. Ён шмат зрабіў для Беларусі і шмат яшчэ мог бы зрабіць», – апавядала «Белсату» ягоная сяброўка Вольга Быкоўская.

Паводле яе, Вітольду падабалася займацца палітыкай, ён марыў быць абраным у свабодны беларускі парламент.
  • 😢 24
  • 💔 10
  • ❤ 4
  • ❤‍🔥 3
More from @belsat
  1. Oct 13, 2026❤️ Датчанкі праспявалі беларускую народную песню ў французскім храме Відэа дацкіх жанчын з…
  2. Oct 13, 2026✌️«Быць нязломным – не значыць не ведаць страху, болю ці пакутаў» Літоўскі рэжысёр Эйманта…
  3. Oct 13, 2026☝️Мусіў сесці на 7 гадоў, а ўзначаліў гаспадарку і пагражае працаўнікам Гэта былы кіраўнік…
  4. Oct 13, 2026💁🏻‍♂️ Навошта плаціць прафесійным рабочым, калі ёсць «рукастыя» бацькі? Больш за тое, ян…
  5. Oct 13, 2026💥 #галоўнае за 13 кастрычніка ✔️Лукашэнка заявіў, што правакацыю на мяжы Беларусі і Латві…
  6. Oct 13, 2026✝️ На гэтай гары людзі ўжо тры стагоддзі шукаюць паратунку і дапамогі На Грабарцы, адным з…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →