⏺Спецпраект «Белсату» – «Памятайма»
Беларусаў і беларусак кідаюць за краты канкрэтныя асобы, які пагадзіліся на ўгоду з сумленнем. Кожны з іх мае панесці адказнасць за злачынствы супраць беларусаў.
📌 Максім Філатаў родам з Ліды, 23 жніўня яму спаўняецца 44 гады.
Гэта ён асудзіў на 5 гадоў зняволення Вітольда Ашурка, які пасля памёр у шклоўскай калоніі пры нявысветленых акалічнасцях.
Менавіта ён выносіў прысуды 12 фігурантам «справы Аўтуховіча» - 197 гадоў і 7 месяцаў калоніі. Так, Філатаў на 20 гадоў адправіў за краты пенсіянерку Галіну Дзербыш. Для 61-гадовай жанчыны гэта фактычна азначае смяротны прысуд.
Ён вынес жорсткі прысуд журналісту і грамадскаму дзеячу Паўлу Мажэйку і адвакатцы Юліі Юргілевіч. Адразу пасля гэтага ён пайшоў на чарговае падвышэнне – у Вярхоўны Суд
Максім Філатаў у цыкле «Памятайма» на «Белсаце» ☝️
Post #105478
6.53K