💁🏻♂️ «Это было сделано самими латышами, как информационный повод, чтобы получить деньги от ЕС»
Такую заяву сёння зрабіў Лукашэнка наконт правакацыі на беларуска-латвійскай мяжы, што здарылася на мінулым тыдні. Тады, нагадаем, на тэрыторыю балтыйскай дзяржавы зайшлі ўзброеныя людзі ў масках, якія скралі з латвійскага боку камеры відэаназірання і пашкодзілі размеркавальную шафу.
На сённяшняй нарадзе са сваімі сілавікамі самаабвешчаны кіраўнік РБ заявіў, што «падобныя аперацыі немагчымыя без узгаднення з прэзідэнтам», а з ім, маўляў, «такія рэчы не ўзгадняліся». У «самадзейнасць» з боку сваіх службаў Лукашэнка (прынамсі публічна) не верыць.
🌚 Разам з тым нечакана намалявалася групоўка, што ўзяла на сябе адказнасць за інцыдэнт. Наўрад ці нехта з вас раней увогуле пра яе чуў. Мы сабралі крупінкі той нешматлікай інфармацыі, што пра яе вядомыя. І, падобна, «ногі» гэтай групоўкі растуць прыкладна з тых жа ведамстваў, кіраўнікоў якіх сёння сабраў у сваім кабінеце Лукашэнка.
✅ Чытайце падрабязнасці вось тут
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі
Post #146870
876
Белсат ☝️Правакацыя на беларуска-латвійскай мяжы: дэманстратыўная і агрэсіўная Узброеныя людзі ў масках суправаджалі групу мігрантаў каля 20 чалавек да беларуска-латвійскай мяжы, а потым зайшлі на тэрыторыю Латвіі. Інцыдэнт здарыўся на гэтым тыдні. «Тыя, хто суправаджаў…

- 😁 6
- 🌭 2
- 🥱 1
- 🙈 1