😨 У адным з двароў комплексу «Менск-Свет» памёр мужчына. Падобна, ён атруціўся алкаголем
Целы двух непрытомных людзей у двары на вуліцы Аэрадромнай сёння раніцай выявіла выпадковая жанчына-мінак. Яна выклікала хуткую дапамогу. Калі дактары прыехалі на месца здарэння, то высветлілася, што аднаму з небаракаў аказваць дапамогу ўжо позна.
Мясцовыя жыхары, адгледзеўшы запісы з камераў відэаназірання, пабачылі такую карціну: двое мужчынаў уначы сядзелі на лаўцы. Адзін з іх у нейкі момант паваліўся на зямлю і больш не падняўся.
«Сабутэльнік» 35-гадовага памерлага, як высветлілі следчыя, аказаўся ягоным братам і равеснікам. Ён выжыў, аднак у цяжкім стане быў шпіталізаваны.
Прыярытэтнае версія трагедыі – вострае атручванне алкаголем.
Post #146877
804

- 😢 3