🙄 Малады літовец «зігануў» у Асвенцыме. Яго затрымала польская паліцыя
10 кастрычніка 26-гадовы мужчына знаходзіўся разам з жонкаю на тэрыторыі былога канцэнтрацыйнага лагеру «Аўшвіц-Біркенаў», дзе цяпер функцыянуе музей. Ён вырашыў зрабіць некалькі здымкаў на памяць, і, каб дадаць ім «арыгінальнасці», прадэманстраваў перад аб'ектывам нацысцкае вітанне. Фатаграфавала «жартаўніка» ягоная жонка.
Супрацоўнікі музею заўважылі дзіўныя паводзіны грамадзяніна Літвы і паведамілі пра іх у паліцыю. Турыста затрымалі і выставілі яму абвінавачванні ў прапагандзе нацызму. Магчымае пакаранне: ад штрафу да пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады.
Post #146874
1.56K

- 🤬 25
- 🙈 7
- 👾 2
- ❤ 1
- 🎉 1