☝️Былы палітвязень шукаў падпрацоўку, а знайшоў крыміналку
23-гадовы Мікіта Саідаў знайшоў у інтэрнэце прапанову занесці пахавальны вянок да офіса абароннай кампаніі RSI Europe у Вільні. А таксама партрэт кіраўніка Томаса Мілашаўскаса з чорнай стужкай. Заказчык тлумачыў, што ў яго памёр сябар, а сам ён знаходзіцца не ў Літве. За працу абяцаў 400 еўра.
Беларус перадаў падпрацоўку знаёмаму ўкраінцу. 27-га жніўня вянкі былі дастаўленыя да офіса RSI Europe, якая займаецца беспілотнымі сістэмамі, пастаўляе Украіне FPV-дроны і сістэмы дыстанцыйнага падрыву.
Кур'ера затрымалі і літоўскія СМІ напісалі, што наняць яго мог беларус. Саідаў зразумеў, што яго ўцягнулі ў крымінал, спужаўся і з'ехаў у Латвію. Але пазней вярнуўся і сам прыйшоў у паліцыю. Яму пагражае ад двух да сямі гадоў зняволення. ☝️
Post #146932
774

- 🤬 8
- 🤨 2
- 😐 2
- 🤷♂ 1
- ❤ 1