☝️ На будоўлі ў Полацку працаўнік атрымаў цяжкія траўмы
Ён упаў з будаўнічых рыштаванняў 6-метровай вышыні. На трэцім ярусе рыштаванняў 59-гадовы будаўнік наступіў на незамацаваны насціл і драўляная канструкцыя правалілася. Пацярпелага з цяжкімі траўмамі шпіталізавалі ў рэанімацыю.
Высветлілася, што на аб'екце наогул адсутнічалі страховачныя тросы для працаў на вышыні. Хто адказны за безгаспадарчасць і траўмаванне працаўніка МУС не паведамляе. ☝️
Post #146931
1.66K

- 😢 16
- 😱 3
- ❤ 1
- 😐 1
- 👾 1