✌️ЗША аднаўляюць прыём заявак на грын-карты
Дзярждэпартамент ЗША адновіць шматгадовую латарэю на атрыманне грын-карты. Суд Паўднёвай акругі Каліфорніі абавязаў Марка Рубіё, як кіраўніка Дзярждэпу аднавіць праграму Diversity Visa (DV1), паводле якой разыгрываюцца грын-карты, на 2027 фінансавы год.
Паводле рашэння суда, выканаўчы орган павінен пачаць рэгістрацыю ўдзельнікаў праграмы не пазней за 18 кастрычніка, а афіцыйна анансаваць гэта яшчэ раней – 15-га. Прымаць электронныя заяўкі будуць на працягу 30 дзён. Абраных кандыдатаў, якія змогуць падацца на візу DV1, Дзярждэпартамент павінен агучыць 19 лістапада.
ЗША прыпынілі праграму ў канцы 2025 года пасля страляніны ва Браўнаўскім універсітэце 13 снежня, калі загінулі два чалавекі. Тады абвяшчалася, што адпаведны загад даў Доналд Трамп. ☝️
Post #146966
1.38K

- ✍ 3
- 😐 3
- ❤ 2
- 😱 2