❗️У Еўропе знік 22-гадовы беларус, які ехаў на канцэрт Макса Каржа
Данііл Санін, які жыў і працаваў у польскім Плоцку, 9 кастрычніка мусіў вылецець з Аўстрыі ў Франкфурт-на-Майне, дзе яго чакалі сябры. З таго дня ён не выходзіць на сувязь, а ягоны тэлефон выключаны.
Пошукі беларуса падтрымліваюць фанаты Макса Каржа і пошукавы атрад «Анёл». На момант публікацыі мужчыну не знайшлі.
Данііл мае рост 187 см, спартовы целасклад і блакітныя вочы. Сярод асаблівых прыкмет – татуіроўкі на правай руцэ і спіне, а таксама шнар над верхняй губой.
🔗 Больш інфармацыі — тут па спасылцы
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
Post #146998
978

- 😢 6
- 😱 4
- 🤣 2
- 🤔 1
- 🙏 1