TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.6K subscribers
Post #146996 1.49K
👨🏼‍💻 Набліжаны да Баскава і асуджаны за махлярства стартапер адкрыў выставу па ШІ ў Беларусі

У Менску пачаўся AI ATOM GLOBAL EXPO 2026 – форум пра штучны інтэлект і новыя тэхналогіі. Яго заснавальнік – Дзмітрый Саксонаў пратэжэ скандальна вядомага чыноўніка Дзмітрыя Баскава.

Цікавы факт, што ў 2018 годзе Саксонава асудзілі на чатыры гады калоніі за махлярства з грашыма, крыптавалютаю і абсталяваннем для крыптафермаў. Пацярпелымі тады прызналі 38 чалавек, а шкоду ацанілі больш як у 1,15 млн рублёў.

Цяпер на выставе абяцаюць паказаць больш за 50 праектаў і стартапаў. У праграме пазначаныя 58 спікераў. Апроч стартапераў, праграмістаў і бізнесоўцаў, сярод іх – былы дарадца Інстытуту нацыянальнай бяспекі Беларусі, былы афіцэр разведкі Сінгапуру і кіраўнік Прафесійнага саюзу рускіх праграмістаў.
  • 🤬 6
  • 🤣 4
  • ❤ 3
  • 😱 2
More from @belsat
  1. Oct 17, 2026💥 #галоўнае за 17 кастрычніка ✔️ Трамп адмовіўся ўводзіць «пякельныя санкцыі» супраць Рас…
  2. Oct 17, 2026❗️У Беларусі дзікіх звяроў можна сустрэць проста на дарозе Але часам небяспека зыходзіць н…
  3. Oct 17, 2026✅ 7 прыкладаў беларускай нематэрыяльнай культуры ў спісах ЮНЭСКО Да Міжнароднага дня немат…
  4. Oct 17, 2026✊ Беларускія добраахвотнікі з БДК узялі ўдзел у аперацыі «Вівальдзі» на Данбасе Яны займал…
  5. Oct 17, 2026🔥 Лявон Вольскі, J:МОРС, «Дзецюкі», «Дай дарогу!» і «Разбітае сэрца пацана» — на адной сц…
  6. Oct 17, 2026🤔 У Наваполацку пабудуюць сакрэтны завод. Усё б нічога, але ў дакуменце аб інвестыцыйным…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →