✊ Беларускія добраахвотнікі з БДК узялі ўдзел у аперацыі «Вівальдзі» на Данбасе
Яны займаліся выведкай, бралі расейскіх вайскоўцаў у палон і перашкаджалі забеспячэнню расейскіх падраздзяленняў.
Паводле падраздзялення, на іх рахунку – больш за 100 забітых расейскіх вайскоўцаў і каля 20 палонных. Падчас аперацыі адзін з беларускіх добраахвотнікаў атрымаў цяжкае раненне, і цяпер на яго падтрымку збіраюць дапамогу.
Сярод загінулых праціўнікаў апазналі беларуса Рамана Кандраценку, якога родныя шукалі з верасня 2025 года.
Post #147063
962