Ён маскаля моцна біў"
Сёння 209-я гадавіна з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі — героя, якога лічаць сваім беларусы, палякі, літоўцы і амерыканцы.
"Ён з’яўляецца важнай часткай фармавання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і годнасці. Зразумела, што ён нарадзіўся на беларускай зямлі, у яго жылах цякла кроў мясцовых шляхецкіх радоў. Ён гістарычна належыць да прастору ВКЛ. І зараз для беларусаў Касцюшка з’яўляецца сімвалам нязломнага змагання за свабоду, роўнасць, правы чалавека", -- кажа гісторык Аляксей Мядзьведзь у інтэрв'ю "Радыё Рацыя" .
Спадчына, звязаная з Касцюшкам, захоўваецца па ўсім свеце: у Польшы і Беларусі, у Злучаных Штатах і Аўстраліі і ў іншых краінах. ☝️
