TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.6K subscribers
Post #146965 966
🎬 «Лісты» Андрэя Куцілы ў шорт-лісце «Еўраоскара»

Гэта дакументальная стужка пра беларускіх палітвязняў: у верасні на 83‑м Венецыянскім міжнародным кінафестывалі адбылася яе сусветная прэм’ера.

«Лісты» («Listy» / «Letters from the Silenced Country») Андрэя Куцілы -- гэта фільм, створаны ў супрацы кінематаграфістамі Польшчы, Германіі і Літвы. Ён  распавядае пра лёсы беларусаў, якія прайшлі праз турэмнае зняволенне, рэпрэсіі і вымушаную эміграцыю.

«Гэта можа дапамагчы людзям далёка за межамі краіны зразумець, што мы перажылі, што мы перажываем і што можа з намі быць у будучыні. І каб пазбавіцца ад гэтага стэрэатыпу, калі нас часта змешваюць з расяянамі або атаясамліваюць з палітыкай Расеі ці нават палітыкай беларускага рэжыму», – адзначыў рэжысёр.

39‑я цырымонія ўзнагароджання Еўрапейскай кінапрэміяй адбудзецца 16 студзеня 2027 года ў  Афінах. ☝️
  • ❤ 11
  • 👌 1
  • 😐 1
More from @belsat
  1. Oct 15, 2026☝️Жорсткае браканьерства на Гомельшчыне У Рэчыцкім раёне браканьеры на машыне ганялі па по…
  2. Oct 15, 2026☝️"Наш Касцюшка добры быў Ён маскаля моцна біў" Сёння 209-я гадавіна з дня смерці Тадэвуша…
  3. Oct 15, 2026💥 #галоўнае за 15 кастрычніка ✔️ Украіна аднаўляе ўдары па расейскіх НПЗ пасля трохдзённа…
  4. Oct 15, 2026✌️ЗША аднаўляюць прыём заявак на грын-карты Дзярждэпартамент ЗША адновіць шматгадовую лата…
  5. Oct 15, 2026☝️«Чым мацнейшае беларускае грамадства, тым слабейшая дыктатура» Так заявіў Алесь Бяляцкі…
  6. Oct 15, 2026💳 Польшча хоча істотна павялічыць суму грошай, якую замежнікі павінны мець пры сабе пры ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →