Так заявіў Алесь Бяляцкі пра стан беларускай мовы і нацыянальнай ідэнтычнасці на канферэнцыі АБСЕ.
Заснавальнік «Вясны», лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру і нядаўні палітвязень нагадаў, што пераслед беларускай мовы і культуры ў Беларусі мае глыбокія гістарычныя карані.
«Моўная ідэнтычнасць – гэта адна з найважнейшых калектыўных і індывідуальных правоў. У пераследзе беларускай культуры і мовы лукашэнкаўскай уладай – нічога новага. Гэта працяг старой каланіяльнай традыцыі. Беларуская ідэнтычнасць была знакам непрымання і расейскай імперскай уладай, і савецкай рэпрэсіўнай машынай, таму яны знішчалі яе», – сказаў Алесь Бяляцкі.
Праваабаронца распавёў, што суддзя адмовілася весці працэс па-беларуску, калі яго судзілі. А ў калоніі палітвязняў збівалі за беларускую мову.
Алесь Бяляцкі выказаў спадзяванне на моладзь, якая часцей выбірае родную мову. Бо «беларускасць – гэта свабода». ☝️
