▪️На магілёўскім прадпрыемстве загінуў 57-гадовы слесар
Пра трагедыю, што здарылася сёння ўдзень, паведамляе Следчы камітэт, аднак назву прадпрыемства не раскрывае.
На гэты момант вядома, што майстар цэху даў двум слесарам-рамонтнікам даручэнне выканаць замеры ўзроўню паліва ў цыстэрнах. Адзін з мужчынаў у нейкі момант пакінуў свайго напарніка, каб адысці за неабходным абсталяваннем. А калі вярнуўся, знайшоў таго распластаным на зямлі ў беспрытомным стане.
Папярэдне, загінулы зваліўся з вышыні каля трох метраў. Аднак усе падрабязнасці трагедыі яшчэ будуць высвятляцца.
Post #146927
1.48K

- 😢 15
- 😐 2
- ❤ 1
- 🤬 1