😰 Жанчына-кіроўца з Азіі насмерць збіла беларуску ў Варшаве і ўцякла за мяжу. Цяпер ніхто не ведае, дзе яе шукаць
Грамадзянка Таджыкістану наехала на 46‑гадовую Наталлю Борухаву на пешаходным пераходзе. Нашай зямлячцы зрабілі пяць аперацыяў, але праз 16 дзён яна памерла – піша выданне Wiadomości.
Інцыдэнт адбыўся ў польскай сталіцы яшчэ 1 чэрвеня. Кіроўца «Таёты» Шахназ М. спачатку збіла беларуску, а потым яшчэ і наехала на яе.
У той дзень Наталля спрабавала патэлефанаваць мужу, які працуе дантыстам, але ён скінуў званок, бо быў з пацыенткаю. Даведаўшыся пра аварыю ад старэйшай дачкі, мужчына адразу прыбег на месца аварыі да жонкі. Яна была бледная і казала, што не адчувае ног.
Наталлю павезлі ў клінічны шпіталь МУС. Траўмы былі вельмі цяжкія: разбіты таз і пашкоджаны тазасцегнавы сустаў, пераломы адросткаў пазванкоў, траўма брушной поласці і раздушаныя ўнутраныя органы. У выніку жанчына памерла.
Паводле выдання Wiadomości, наступныя два тыдні пасля аварыі кіроўцу нават не дапыталі, ейнага тэлефона не забралі, а асобу не праверылі. Паліцыя толькі агледзела месца здарэння і праверыла ўдзельнікаў на алкаголь. Шахназ М. магла свабодна перасоўвацца па Варшаве. Толькі калі стала вядома пра смерць Наталлі, грамадзянка Таджыкістану выехала з Польшчы. Экстрадаваць яе адтуль цяпер амаль немагчыма.
Муж памерлай застаўся адзін з дзвюма дочкамі.
Post #146873
1.28K

- 🤬 34
- 😢 11
- 😨 4