🤔 У Пінску, падобна, здарыўся пажар на тэрыторыі аўтобуснага парку
МНС апублікавала відэа працы ратаўнікоў, якія сёння раніцай «ліквідоўвалі загаранне на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў» райцэнтру.
Назву прадпрыемства і ягоны адрас ведамства не раскрывае, аднак на запісе відаць шэраг прыпаркаваных зялёных гарадскіх аўтобусаў МАЗ. Напрыканцы роліка дэманструецца таксама аўтобус, што стаіць у задымленым боксе для рамонту.
Нагадаем: у апошнія гады аўтобусы МАЗ неаднаразова загараліся проста ў часе руху. Гэта здаралася не толькі ў Беларусі, але і ў расейскіх гарадах.
Post #146908
1.43K