Пра гэта яна напісала ў Facebook:
Сёння ад 7 раніцы да 21 вечара да ўсіх магчымых сваякоў хадзілі мяне шукаць. Дзесьці паведамілі, што «начальник сказал, что я приехала домой», а дзесьці – што мяне «всё равно депортируют и рано или поздно я буду у них» і дадуць мне «большой срок».
Яна звязвае гэтыя візіты з хадайніцтвам, у якім папрасіла пазнаёміць яе з прызначаным абаронцам і растлумачыць, за што яе збіраюцца судзіць.
Заўтра ў Менску пачнецца завочны суд над заснавальнікамі ініцыятывы Dissidentby Марынай і Вячаславам Касінеравымі. Справу разглядаюць у парадку «спецыяльнай вытворчасці» – без удзелу абвінавачаных.
#рэпрэсіі
