TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.6K subscribers
Post #146905 693
🍼 Святлана Ціханоўская павіншавала беларусак з Днём маці

«Быць маці – адна з самых складаных і адначасова самых важных і каштоўных задач, з якой сутыкаюцца жанчыны. Гэта тытанічная праца, у якой няма выходных, перапынкаў і водпуску.

Я ведаю, што цяпер у Беларусі многія з вас адчуваюць трывогу за будучыню сваіх дзяцей, за іх бяспеку і свабоду. І нават калі самім бывае страшна і няпроста, вы працягваеце быць для сваіх дзяцей апорай, даваць ім любоў, клопат і адчуванне бяспекі.

Менавіта таму яшчэ важней зноў і зноў паўтараць: дзякуй. Дзякуй за вашу любоў, цярпенне і сілу. За тое, што вы захоўваеце ў дзецях веру ў дабро, свабоду і справядлівасць, нават калі навокал часта адбываецца зусім іншае. І я цалкам упэўненая, што вашыя дзеці вырастуць у цудоўных дарослых, якія зробяць Беларусь лепшай»


❤️‍🩹 Паводле апошніх звестак, цяпер у лукашэнкаўскіх турмах трымаюць паводле палітычных матываў не менш за 18 маці непаўналетніх дзяцей. Як мінімум 26 дзяцей і падлеткаў знаходзяцца з гэтай нагоды ў вымушанай разлуцы са сваімі матулямі.
  • ❤ 10
  • 🙈 3
More from @belsat
  1. Oct 14, 2026▶️Карная псіхіятрыя вяртаецца ў Беларусь? Гісторыю прымусовага лячэння ў помсту за скаргі…
  2. Oct 14, 2026💱 Курсы валютаў 14 кастрычніка Усе асноўныя валюты сёння нязначна ўмацаваліся ў дачыненні…
  3. Oct 14, 2026☝️SpaceX зноў «абрубіла» ўкраінцам Starlink, гэта сарвала некаторыя планы ЗСУ Напярэдадні…
  4. Oct 14, 2026🤔 У Пінску, падобна, здарыўся пажар на тэрыторыі аўтобуснага парку МНС апублікавала відэа…
  5. Oct 14, 2026💬 «Наіўна было б скардзіцца на NATO, што ў іх такія планы. Скардзіцца трэба на рэжым Лука…
  6. Oct 14, 2026🚰 У Гомлі з кранаў цячэ хлёрка, «якая выядае вочы», а барысаўцы мёрзнуць у кватэрах Тым ч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →