TGViewer
Channel Public Channel
Інстытут беларускай кнігі

Інстытут беларускай кнігі

@instbelknigi

Афіцыйны канал Інстытута Беларускай кнігі

Уся камунікацыя вядзецца праз пошту instbelknig@gmail.com ці задавайце свае пытанні праз наш чат-бот @InBelKnigBot
Subscribers
200
Photos
69
Videos
0
Links
36

Showing posts older than #64 · Back to latest

Older Posts 16 shown
Post #63 653
Вітаем, сябры! Мы аднавілі свае сілы пасля Варшаўскага кніжнага кірмаша, расказалі пра сваю міжнародную дзейнасць і цяпер хочам звярнуцца да чытацкіх клубаў! 📣

✨ Мы прапануем вам паставіць у свой план беларускую кнігу - перакладную альбо беларускага аўтара, - а мы разыграем 1-2 асобнікі паміж удзельнікамі абмеркавання.

📍 Прапанова дзейнічае на працягу лета, да 31 жніўня.

📚 Калі вам будзе складана выбраць кнігу, то вы можаце скарыстацца нашымі рэкамендацыямі (глядзіце ніжэй👇🏼). Але мы не абмяжоўваем вас у выбары, гэта можа быць любая беларуская кніга.

❗У выпадку, калі гэтага выдання цяпер няма ў продажы, для разыгранкі мы прапануем вам кнігі з нашага спісу 🤗

📩 Для ўдзелу пішыце на электронны адрас instbelknig@gmail.com, у асабістыя каментары альбо ў наш чат-бот тут @InBelKnigBot!

🌞 Незабыўнага вам лета і захапляльнага чытання!
  • ❤ 4
  • 🔥 1
Post #62 286
🔴 Супраца з Бібліятэкай Кангрэсу (The Library of Congress) у Вашынгтоне:

📍 Арганізацыя онлайн-сустрэчы з беларускімі аўтаркамі ў выгнанні і эміграцыі: Юліяй Цімафеевай, Таццянай Заміроўскай, Вальжынай Морт (травень 2024).

📍 Перадача падборкі беларускіх кніг у Бібліятэку Кангрэса ў лютым 2025 года.

🔴 Выдавецтва “Янушкевіч”, беларускае незалежнае выдавецтва ў выгнанні, атрымала ў 2024 годзе Міжнародную прэмію за свабоду публікацый ад Асацыяцыі амерыканскіх выдаўцоў (Association of American Publishers (AAP)). Намінацыя за пераклад адбылася пры супрацоўніцтве AAP і Інстытута Беларускай Кнігі.

🔴 Інстытут Беларускай Кнігі ўдзельнічаў у Кангрэсе Міжнароднай рады дзіцячай кнігі  (Congress of the International Board on Books for Young People (IBBY)), адной з самых уплывовых арганізацый у свеце дзіцячай кнігі (восень 2024). Адзін з каардынатараў інстытута з’яўляецца індывідуальным сябрам IBBY. Дзякуючы намаганням Інстытута, на ўзроўні дырэкцыі выканаўчага камітэта вядуцца абмеркаванні адносна стварэння беларускай нацыянальнай секцыі ў выгнанні.

І мы не спыняемся 🤗

Дзякуй за ўвагу!
  • ❤ 8
  • 👍 5
  • 🔥 2
Post #61 255
Вітаем, сябры! Сёння раскажам пра галоўныя міжнародныя праекты Інстытута Беларускай Кнігі ў 2023–2025 гадах:

🔴 “Free Belarus” (“Вольная Беларусь”) - стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў на Міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце-на-Майне (Германія) уключна з арганізацыяй сустрэч і дыскусій з незалежнымі беларускімі выдаўцамі і аўтарамі напрацягу кірмаша. Удзел у кастрычніку 2023 і 2024, пры падтрымцы Міжнароднага кніжнага кірмаша ў Франкфурце-на-Майне. Інстытут плануе ўдзел у 2025 годзе.

🔴 "Wolna Białoruś" (“Free Belarus”, “Вольная Беларусь”) стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў удзельнічаў у галоўных міжнародных кніжных кірмашах Польшчы. Цягам кірмашоў адбываліся мерапрыемствы з удзелам незалежных беларускіх выдаўцоў і аўтараў:

📍 Міжнародны кніжны кірмаш у Варшаве (травень 2024 і 2025), у супрацоўніцтве з арагнізатарамі кірмашу і арганізацыяй Historia i Kultura.

📍 Кніжны кірмаш у Катавіцах (лістапад 2023) у супрацы з арганізатарамі кірмаша.
  • ❤ 5
  • 🔥 1
Post #56 276
  • ❤ 12
Post #55 261
Вітаем, сябры! 🤗

У нядзелю завяршыўся Варшаўскі кніжны кірмаш — некалькі дзён, поўных жывых сустрэч, новых знаёмстваў, важных размоў і, вядома ж, мноства кніг!

Гэта было натхняльна і радасна — бачыць столькі зацікаўленасці да беларускай літаратуры і культуры.

🙏🏼 Асабліва дзякуем усім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы стэнда і працаваў разам падчас кірмашу!

❤️ Дзякуй Аляксандры Гушча («Жыве_тэка») — за супрацу, падтрымку і прысутнасць.

❤️ Фонду Revival — і асабіста Аліне Коўшык і Юліі Катаржынскай — за арганізацыйную падтрымку.

❤️ А таксама — выдавецтву «Гутэнберг» за дапамогу з дызайнам, які зрабіў наш стэнд візуальна прывабным і адметным ✨

🙌🏼 Дзякуем усім, хто быў побач, хто ўкладаў свае сілы, час і душу — разам нам удалося зрабіць сапраўды важную справу і годна прэзентаваць беларускую кнігу!

Да новых сустрэч, і - да чытання!
  • ❤ 8
  • 🔥 3
Post #54 257
🎵 17:40 – 18:10 | Акустычны выступ Алеся Папковіча

🎤 18:20 – 19:20 | «Нельга забыць?» — размова, прысвечаная тэме перажывання палітычнага гвалту, пераследу і выгнання дзецьмі і падлеткамі ў беларускай літаратуры.

Доўгая гісторыя рэпрэсій у Беларусі, змушаная эміграцыя, вайна — выклікі, якіх не вытрымліваюць многія дарослыя. Як размаўляць пра гэтыя падзеі і перажыты досвед з дзецьмі і падлеткамі? Як дапамагчы дзецям асэнсаваць гэты досвед? Ці ёсць кнігі па-беларуску, у якіх яны могуць знайсці сябе?

Чым сучасныя кнігі адрозніваюцца ад падыходаў да асэнсавання траўмы, выпрацаваных ранейшымі пакаленнямі пісьменнікаў? Пра ўсё гэта, а таксама пра апісанне гвалту і супраціву ў беларускай літаратуры пагаворым падчас сустрэчы.

Удзельнікі: Марына Казлоўская, літаратуразнаўца, рэдактарка; Лілія Ільюшына, каардынатарка Інстытута беларускай кнігі

Арганізатары: праваабарончы цэнтр “Вясна”, Інстытут беларускай кнігі, Towarzystwo Białoruskie
  • 👍 2
Post #53 223
⚪️ 22 траўня — Дзень палітвязняў. «Творчасць за кратамі»

📍Дзе: Прастора (ul. Mikołajska 4/6), Кракаў. Уваход вольны

🖼 17:30 – 17:40 | Адкрыццё выставы «Пачуцці»

Гэта калекцыя малюнкаў, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах зняволення. Экспазіцыя ўздымае складаныя і важныя пытанні чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці і сілы творчасці.

Малюнкі — гэта і спроба знайсці святло нават ва ўмовах поўнай ізаляцыі, не страціць сувязь са знешнім светам і данесці да грамадства пачуцці, якія немагчыма перадаць словамі.

На выставе будзе прадстаўлена невялікая частка малюнкаў палітвязняў, беражліва захаваных іх роднымі, сябрамі і праваабаронцамі. У цяперашні час палітычным зняволеным забараняюць адпраўляць малюнкі з месцаў зняволення, а многія працы спецыяльна знішчаюцца супрацоўнікамі турмаў.

Удзельнікі: Марына Кастылянчанка, праваабаронца «Вясны»; Арцём Задруцкі, куратар выставы, былы палітвязень, аўтар некаторых малюнкаў
  • ❤ 2
Post #52 300
🙌 Вітаем, сябры!

Сёння апошні дзень кірмашу, і маем для вас дзве навіны.
Пачнем з сумнай:

🚫 АДМЕНА: аўтограф-сэсіі Алеся Белага не будзе

📰 І прыемная: вельмі раім завітаць на імпрэзу
“Беларускі комікс” ад Мікіты Сеннікава, якая адбудзецца ў намёце А сцэны коміксаў а 15.30

(15:30 – Komiks białoruski, prowadzący Nikita Sennikau; Namiot A, Plac Defilad – strefa Komiksowej Warszawy)

*Арганізатар імпрэзы - Мікіта Сеннікаў
  • 👏 5
  • ❤ 3
Post #51 319
Сябры, каб пазбегнуць блытаніны, вырашылі зрабіць асобны пост ⬇️

📌 Калі вы хочаце пабачыцца з аўтаркамі і аўтарамі, то прыходзьце на аўтограф-сесіі!

📌 Старт-продажаў - гэта пачатак продажаў кнігі, без прысутнасці аўтараў.

Будзьце ўважлівыя 😉

🎈 Да сустрэчы! 🎈
  • 👍 4
Post #50 314
Вітаем, сябры! Сёння раскажам пра 2 беларускія імпрэзы ў агульнай праграме Варшаўскага кніжнага кірмаша.

📌 Калі: 17 траўня, субота
📌 Дзе: Форум у Мікольскай залі (Палац культуры і навукі)

🔴 17.00-17.50

Прэзентацыя і аўтарская сустрэча з Аляксандрам Карнаўхам, аўтарам рамана "Халодныя землі” (Gutenberg Publisher).

Аляксандр Карнаўх — беларус, які цяпер жыве ў Італіі, фізік па адукацыі. "Халодныя землі" - яго першая кніга. Гэта містычны дэтэктыў, падзеі якога адбываюцца ў Беларусі ў нашы часы. У старой валізе знайшлі манускрыпт, напісаны амаль забытым шрыфтам на незнаёмай мове. Расшыфроўка яго кідае герояў у вір напружаных пошукаў і нечаканых сустрэч.

🔴 18.00-18.50

«Па што ідзеш, воўча?» цяпер і па-польску: сустрэча з беларускай пісьменніцай Евай Вежнавец.

У лютым 2025 году ў выдавецтве KEW культавая беларуская кніга выйшла па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік. У кнігі прыгожае графічнае афармленне Аляксандры Канарскай.

Размову з Евай Вежнавец вядзе Наталля Русецкая (UMCS).
  • ❤ 6
  • 👍 1
Post #49 641
🔴 17.05, субота

11.00-11.40 Старт продажаў кнігі "Слон" Сашы Філіпенкі (“Gutenberg Publisher”)

12.00-12.30 Аўтограф-сесія Аляксандра Ждановіча (Маляваныча), аўтара кнігі “Казкі гарадского парку” (“Gutenberg Publisher”)

12.30-13.00 Аўтограф-сесія мастачак Марыі Платонавай (“Заяц і мядзведзь”, “Казкі гарадскога парку”) і Дарыны Харытончык (Сябры ў двары”), (“Gutenberg Publisher”)

13.00-14.00 Аўтограф-сесія Аляксандра Чарнухі, аўтара кнігі “Гвалт” (“Andrei Yanushkevich Publishing”)

14.00-14.40 Старт продажаў кнігі Макса Шчура “Там, дзе нас няма” (выдавецкая ініцыятыва SayBeat)

14.40-15.20 Старт продажаў кнігі "Ваўка" Уладзіміра Сцяпана (“Мяне Няма”)

15.20-16.20 Аўтограф-сесія Макара, аўтара кнігі “Апошняе пакаленне” (“Andrei Yanushkevich Publishing”)

16.20-17.00 Аўтограф-сесія Паўла Анціпава, аўтара кнігі "Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать" (“Мяне Няма”)

🔴 18.05, нядзеля

14.00-14.40 Аўтограф-сесія Аляксандра Белага, аўтара кнігі “Самы Цымус”

❗Увага! У праграме магчымыя змены.
  • ❤ 5
Post #48 555
Сябры, вітаем! Дзелімся з вамі праграмай салона беларускіх незалежных выдаўцоў 👇🏼

🔴 15.05, чацвер

14.00-15.00 Старт продажаў кнігі Ганны Краль "Апярэдзіць Госпада Бога" і аўтограф сесія (выдавецтва “Połackija łabirynty”)

17.00-17.40 Аўтограф-сесія адной з аўтарак "Белай кнігі: Дапаможніка па псіхалагічным аднаўленні" Марты Скугаравай (выдавецтва “Gutenberg Publisher”)

🔴 16.05, пятніца

12.00-12.40 Старт продажаў кнігі "Як завесці дыназаўра" Андрэя Скурко і Волі Кузьміч (“Gutenberg Publisher”)

15.00-16.00 Прэзентацыя новага зборніка вершаў “Нетутэйшая далечыня” і аўтограф-сесія Ігара Кулікова (выдавецтва “Andrei Yanushkevich Publishing”)

16.00-16.40 Аўтограф-сесія Валянціна Вяркеева, аўтара кнігі "Вера, дачка флібусцьера” (“Gutenberg Publisher”)

17.00-17.40 Старт продажаў кнігі "Беспрацоўнае дрэва" Светы Бень і Ліны Хесэ (выдавецтва “Мяне Няма”)

(працяг ніжэй) 👇🏼
  • 🔥 4
Post #47 358
Вітаем, сябры 🤗

І гэты пост - нечакана 😅 - не пра Варшаўскі кніжны кірмаш.

Мы зараз праводзім працу над сабой і памылкамі: рэфлексіі, семінары пра тое, куды рухацца далей, хто мы і з кім мы.

📝 Калі ў вас ёсць парады ці рэакцыі (крытычныя, станоўчыя - любыя), вы можаце даслаць іх сюды.

❗Мы адмыслова карыстаемся гугл-формай, каб забяспечыць вашу ананімнасць (не патрабуецца ўводзіць асабістыя даныя).

☀️ Дзякуй за дапамогу! ☀️
  • 👍 6
  • ❤ 2
Post #46 453
Вітаем, сябры! Як памятаеце, хутка адбудзецца Варшаўскі кніжны кірмаш. І мы шукаем валанцёрак і валанцёраў, якія гатовыя дапамагчы падчас працы беларускага стэнда!

🗓️ Калі? Прыдатныя для вас гадзіны 15-18 траўня (чацвер - нядзеля).

📍Дзе? Палац культуры і навукі, Салон незалежных беларускіх выдаўцоў “Вольная Беларусь”.

❓Што ад вас чакаецца? Дапамагаць сарыентаваць наведвальнікаў; сачыць за парадкам.

🤗 З нас - кава і добрая кампанія! Калі ў гэтыя дні вы маеце вольны час і вам цікава далучыцца да падзеі, запоўніце, калі ласка, гэтую форму.

Да сустрэчы! 🙌🏼
  • ❤ 7
  • 👍 1
Post #45 621
Вітаем, сябры! 🤗 Мы атрымалі найбольшую колькасць заявак на ўдзел у Варшаўскім кніжным кірмашы, і можам расказаць, кнігі якіх выдавецтваў і выдавецкіх ініцыятыў чакаць на стэндзе.

✨ Гэта:

▪️Фундацыя Kamunikat.org
▪️Мяне няма
▪️Янушкевіч
▪️SayBeat
▪️Skaryna Press (Лондан)
▪️Полацкія лабірынты
▪️Czabor Publishing
▪️Gutenberg Publisher
▪️Vesna Books (Прага),

👌🏼 а таксама кнігі Ігара Аліневіча, Міколы Дзядка, Анастасіі Кухты ад Anarchist Black Cross Belarus; гістарычныя часопісы; каталог “25 артэфактаў з калекцыі Музея Вольнай Беларусі”, стыкеры і матэрыялы ад “Кніжнага Воза” і audiobooks.by!

🙌🏼 Плануйце і прыходзьце! 🙌🏼

🌸 Дарэчы, у Інстытута беларускай кнігі з'явілася старонка ў Інстаграме! Будзем радыя вашым падпіскам 🥰

#беларускаякніга
#інстытутбеларускайкнігі
#варшаўскікніжныкірмаш #беларускіякнігі #беларускістэнд #беларускаямова #выдавецтвы #targiksiążkiwwarszawie2025
  • 🔥 13
  • ❤ 1
Post #44 405
Сябры, нагадваем, што выдаўцы/выдавецкія ініцыятывы могуць падаць заяўку на ўдзелу беларускім стэндзе!

Зрабіць гэта можна тут.

❗Дэдлайн падачы заяўкі 10.04 (сёння!), 20.00 па польскім часе ❗
  • ❤ 2
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →