Вітаем, сябры! Мы аднавілі свае сілы пасля Варшаўскага кніжнага кірмаша, расказалі пра сваю міжнародную дзейнасць і цяпер хочам звярнуцца да чытацкіх клубаў! 📣
✨ Мы прапануем вам паставіць у свой план беларускую кнігу - перакладную альбо беларускага аўтара, - а мы разыграем 1-2 асобнікі паміж удзельнікамі абмеркавання.
📍 Прапанова дзейнічае на працягу лета, да 31 жніўня.
📚 Калі вам будзе складана выбраць кнігу, то вы можаце скарыстацца нашымі рэкамендацыямі (глядзіце ніжэй👇🏼). Але мы не абмяжоўваем вас у выбары, гэта можа быць любая беларуская кніга.
❗У выпадку, калі гэтага выдання цяпер няма ў продажы, для разыгранкі мы прапануем вам кнігі з нашага спісу 🤗
📩 Для ўдзелу пішыце на электронны адрас instbelknig@gmail.com, у асабістыя каментары альбо ў наш чат-бот тут @InBelKnigBot!
🌞 Незабыўнага вам лета і захапляльнага чытання!
Post #63
653

- ❤ 4
- 🔥 1