TGViewer
Інстытут беларускай кнігі Інстытут беларускай кнігі @instbelknigi · 201 subscribers
Post #105 162
📘 Лізавета Лянкевіч – мастачка, ілюстратарка. Двойчы пераможца прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў у мастацкай намінацыі. Працуе як з кнігамі для маленькіх, так і з падлеткавай літаратурай. Стварае ілюстрацыі для беларускіх класічных твораў. За ўдзел Лізы ў фестывалі арганізатары дзякуюць Міжнароднаму саюзу беларускіх пісьменнікаў @bellitinfo.

📗 Аўшра Кюдулайтэ – мастачка, ілюстратарка. Адна з найвядомейшых яе прац – кніга “Шчасце – гэта ліса” ("Laimė yra Lapė") разам з пісьменніцай Эвелінай Дацютэ. Кнігі з ілюстрацыямі Аўшры перакладзены на 30 моваў.

Таксама ў праграме інтэрактыўная літаратурна-музычная праграма ад Віргіса Шыдлаўскаса і творчыя майстар-класы ад Аўшры Кюдулайтэ, Лізы Лянкевіч і паэткі, мастачкі і выкладчыцы Дар’і Роскач.

📚 Падчас фестывалю можна будзе купіць і падпісаць кнігі ў аўтарак і аўтараў. Будзе працаваць стэнд ад віленскай кнігарні "Гартайка".

📎 Акрамя літаратурнай пляцоўкі ў праграме фестывалю багата разнастайных імпрэз, звярніце ўвагу!
  • ❤ 3
More from @instbelknigi
  1. Jun 16, 2026Ужо ў гэту суботу, 20 чэрвеня, у Вільні адбудзецца сямейны беларуска-літоўскі фестываль з…
  2. May 25, 2026«Беларусь – гэта святое» – першая пасля турмы кніга пісьменніка, палітыка і былога палітвя…
  3. May 20, 2026📚 29.05, пятніца 🔹10. 00 Старт продажаў: "Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага п…
  4. May 20, 2026Сябры, дзелімся праграмай! 👇🏻 📚 28.05, чацвер 🔹 12.00 Старт продажаў: "Успаміны Франці…
  5. May 6, 2026Вітаем, сябры! Літаральна праз пару тыдняў, 28–31 траўня, адбудзецца Варшаўскі кніжны кірм…
  6. May 5, 20267 мая ў Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Пад чырвонай зоркай і сва…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →