7 мая ў Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939—1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй” з удзелам яе аўтара.
👤 Аляксандр Бракель – нямецкі гісторык і палітолаг, спецыялізуецца на гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, у прыватнасці, Беларусі пад нямецкай акупацыяй (1941-1944). Жыве і працуе ў Вашынгоне. Запрашаны даследчык універсіэту Уэслеан (Wesleyan University).
📕 У кнізе на прыкладзе адміністрацыйнай адзінкі, якая ў міжваеннай Польшчы мела назву Навагрудскага ваяводства, у БССР (1939—1941 і 1944—1954 г.) — Баранавіцкай вобласці, а падчас нямецкай акупацыі (1941—1944 г.) — Баранавіцкай акругі Генеральнага камісарыята Беларусі, даследуецца штодзённае жыццё яе жыхароў.
📚 У аснове - аналіз дакумэнтальных крыніц з 84 фондаў беларускіх, нямецкіх і польскіх архіваў. У кнізе апублікаваныя дзясяткі дакументаў і фатаздымкаў, частка з іх — упершыню.
Post #98
216

- ❤ 1