Вітаем, сябры! Сёння раскажам пра галоўныя міжнародныя праекты Інстытута Беларускай Кнігі ў 2023–2025 гадах:
🔴 “Free Belarus” (“Вольная Беларусь”) - стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў на Міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце-на-Майне (Германія) уключна з арганізацыяй сустрэч і дыскусій з незалежнымі беларускімі выдаўцамі і аўтарамі напрацягу кірмаша. Удзел у кастрычніку 2023 і 2024, пры падтрымцы Міжнароднага кніжнага кірмаша ў Франкфурце-на-Майне. Інстытут плануе ўдзел у 2025 годзе.
🔴 "Wolna Białoruś" (“Free Belarus”, “Вольная Беларусь”) стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў удзельнічаў у галоўных міжнародных кніжных кірмашах Польшчы. Цягам кірмашоў адбываліся мерапрыемствы з удзелам незалежных беларускіх выдаўцоў і аўтараў:
📍 Міжнародны кніжны кірмаш у Варшаве (травень 2024 і 2025), у супрацоўніцтве з арагнізатарамі кірмашу і арганізацыяй Historia i Kultura.
📍 Кніжны кірмаш у Катавіцах (лістапад 2023) у супрацы з арганізатарамі кірмаша.
Post #61
255

- ❤ 5
- 🔥 1