TGViewer
Інстытут беларускай кнігі Інстытут беларускай кнігі @instbelknigi · 200 subscribers
Post #55 261
Вітаем, сябры! 🤗

У нядзелю завяршыўся Варшаўскі кніжны кірмаш — некалькі дзён, поўных жывых сустрэч, новых знаёмстваў, важных размоў і, вядома ж, мноства кніг!

Гэта было натхняльна і радасна — бачыць столькі зацікаўленасці да беларускай літаратуры і культуры.

🙏🏼 Асабліва дзякуем усім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы стэнда і працаваў разам падчас кірмашу!

❤️ Дзякуй Аляксандры Гушча («Жыве_тэка») — за супрацу, падтрымку і прысутнасць.

❤️ Фонду Revival — і асабіста Аліне Коўшык і Юліі Катаржынскай — за арганізацыйную падтрымку.

❤️ А таксама — выдавецтву «Гутэнберг» за дапамогу з дызайнам, які зрабіў наш стэнд візуальна прывабным і адметным ✨

🙌🏼 Дзякуем усім, хто быў побач, хто ўкладаў свае сілы, час і душу — разам нам удалося зрабіць сапраўды важную справу і годна прэзентаваць беларускую кнігу!

Да новых сустрэч, і - да чытання!
  • ❤ 8
  • 🔥 3
More from @instbelknigi
  1. Jun 16, 2026📘 Лізавета Лянкевіч – мастачка, ілюстратарка. Двойчы пераможца прэміі Цёткі за найлепшую…
  2. Jun 16, 2026Ужо ў гэту суботу, 20 чэрвеня, у Вільні адбудзецца сямейны беларуска-літоўскі фестываль з…
  3. May 25, 2026«Беларусь – гэта святое» – першая пасля турмы кніга пісьменніка, палітыка і былога палітвя…
  4. May 20, 2026📚 29.05, пятніца 🔹10. 00 Старт продажаў: "Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага п…
  5. May 20, 2026Сябры, дзелімся праграмай! 👇🏻 📚 28.05, чацвер 🔹 12.00 Старт продажаў: "Успаміны Франці…
  6. May 6, 2026Вітаем, сябры! Літаральна праз пару тыдняў, 28–31 траўня, адбудзецца Варшаўскі кніжны кірм…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →