TGViewer
Channel Public Channel
Інстытут беларускай кнігі

Інстытут беларускай кнігі

@instbelknigi

Афіцыйны канал Інстытута Беларускай кнігі

Уся камунікацыя вядзецца праз пошту instbelknig@gmail.com ці задавайце свае пытанні праз наш чат-бот @InBelKnigBot
Subscribers
200
Photos
69
Videos
0
Links
36

Showing posts older than #44 · Back to latest

Older Posts 11 shown
Post #43 553
Вітаем, сябры! Сёння крыху распавядзем пра Міжнародны Варшаўскі кніжны кірмаш.

📌 Калі: 15-18 траўня, чацвер - нядзеля.
Гадзіны працы:
15.05.2025 r. | 10:00 – 18:00
16.05.2025 r. | 10:00 – 19:00
17.05.2025 r. | 10:00 – 19:00
18.05.2025 r. | 10:00 – 17:00

📌 Дзе: ▪️Pałac Kultury i Nauki, ▪️plac Defilad i Muzeum Sztuki Nowoczesnej.

📚 Беларускі стэнд размесціцца ў Палацы культуры і навукі.

❓Чаго чакаць? Варшаўскі кірмаш - самая буйная кніжная падзея Польшчы. Сотні стэндаў і намётаў з кнігамі ад выдавецтваў і кнігарняў. Дзесяткі сустрэч з аўтарамі, перакладчыкамі, ілюстратарамі.

🇰🇷 Сёлета ганаровым госцем кірмашу стала Паўднёвая Карэя! Чакаем:
▪️прэзентацый пра літаратурныя традыцыі і навінкі,
▪️майстар-класаў па каліграфіі,
▪️доўгіх-доўгіх чэргаў да зорак карэйскай літаратуры ✨

🙌🏼 Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны!
  • 👍 5
  • 🔥 3
Post #42 346
Вітаем, сябры! Рады паведаміць, што сёлета падчас Варшаўскага кніжнага кірмашу будзе працаваць беларускі стэнд!

📚 Варшаўскі кніжны кірмаш - галоўная кніжная падзея Польшчы, якая каторы год праходзіць у Палацы культуры і навукі і на плошчы Дэфілад.

📌 Сёлета ён адбудзецца 15-18 траўня.

Далей будзем падрабязней знаёміць вас з праграмай стэнда і кнігамі, якія можна будзе набыць.

📝 А пакуль прапануем выдаўцам/выдавецкім ініцыятывам падаваць заяўкі на ўдзел.

❗Дэдлайн падачы заяўкі 10.04, 20.00 па польскім часе ❗
  • 🔥 6
  • 👍 4
Post #37 508
🙌 Вітаем, дарагія сябры!
👍 Дзелімся прыемным: сёння перадалі ў Бібліятэку Кангрэса ЗША партыю беларускіх кніг:

📕 Валянцін Акудовіч, “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”
📘“Міхал Анемпадыстаў. Простыя словы”
📙Артур Басак (пры ўдзеле Аліны Длатоўскай), “Беларускія нячысцікі. Лясныя”
📕Альгерд Бахарэвіч, “Папяровы голем”
📘“Бел-чырвона-белы: сцяг, нацыя, ідэнтычнасць”
📙Дар’я Бялькевіч, “Слёзы на вецер”
📕Ева Вежнавец, “Па што ідзеш, воўча?”
📘Наталка Кучмель, “Залатое”
📙Уладзь Лянкевіч, “70% вады”
📕Саша Філіпенка, “Былы сын”
📘Андрэй Хадановіч, “Дзікае паляванне караля Стаха” (вершы да оперы)
📙Надзея Ясмінска; Кацярына Дубовік, “Як Меша знайшоў хвост”


🤝 Кнігі сабраныя на дабрачыннай аснове (ніводнае выдавецтва не пацярпела 😉)

🙏 Дзякуй суполцы "Prostyja slovy. Kniha pra Michala Aniempadystava" і асабіста Іяланце Кільян, Веры Дзядок і Аляксандры Дварэцкай за кнігу пра Міхала Анемпадыстава.
  • 👍 13
  • ❤ 3
Post #36 383
📣 Ужо зусім хутка, 3-6 снежня, падчас 34 Міжнароднага кангрэса выдаўцоў будзе абвешчаны лаўрэат Прэміі Вальтэра-2024.
❗️Нагадваем, што на ўзнагароду прэтэндуе Андрэй Янушкевіч, вылучаны Міжнароднай асацыяцыяй выдаўцоў (IPA) па рэкамендацыі Інстытута беларускай кнігі.
Шчыра зычым Андрэю Янушкевічу перамогі! 🙌🙌🙌

Сёлетні шорт-ліст Прэміі Вальтэра (Prix Voltaire) паходзіць з рэгіёнаў, пацярпелых ад крызісаў, і ўвасабляе намаганні выдаўцоў па прасоўванні кніг і распаўсюдзе інфармацыі для прадухілення канфліктаў і ўмацавання міру, нават калі самі сутыкаюцца з надзвычайнай небяспекай, нагадвае Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA), арганізатар прэміі.

IPA Prix Voltaire - гэта штогадовая прэмія ў памеры 10 000 швейцарскіх франкаў для выдаўцоў, якія падвяргаюць сябе рызыцы, прасоўваючы і абараняючы свабоду публікацыі. Яна названая ў гонар французскага філосафа і пісьменніка Франсуа-Мары Аруэ (вядомага пад псеўданімам Вольтэр), які шмат гадоў жыў у Жэневе і яе ваколіцах, прапагандуючы талерантнасць і свабоду выказвання.

🏆 У 2014 годзе прэмію атрымліваў выдавец Ігар Логвінаў.

Падрабязней пра Прэмію Вальтэра-2024 можна паглядзець тут:
👉 https://internationalpublishers.org/our-work/#prixvoltaire
  • 👍 4
  • 🔥 1
  • 🤔 1
Post #33 349
Дзякуем Андрэю Хадановічу, Святлане Курс і Яане Бэрнатовіч за сустрэчы падчас Катавіцкага кірмашу!
  • ❤ 9
  • 👍 4
  • 👏 1
Post #29 303
Беларускі стэнд на кірмашы ў Катавіцах і выступ Валянціны Андрэевай (выд-ва Gutenberg) на адкрыцці
  • ❤ 13
  • 👍 4
  • 👏 1
Post #28 325
🍁 8-10 лістапада
📚 Кніжны кірмаш у Катавіцах
стэнд “Вольная Беларусь” (№58)
📍адрас: Międzynarodowe Centrum Kongresowe w Katowicach
plac Sławika i Antalla 1
🔖 Час працы:
пятніца, 8.11 -  11:00-19:00
субота, 9.11 – 10:00-19:00
нядзеля, 10.11 - 10:00-17:00

🛍📚🎁 На стэндзе “Вольная Беларусь” можна будзе набыць кнігі выдавецтваў “Gutenberg Publisher”, “Мяне няма”, “Вясна”, “Янушкевіч”, “SkarynaPress”, “Słowianka”, Фонд Kamunikat і інш.

Запрашаем на сустрэчы з беларускімі аўтарамі:
📌пятніца, 8 лістапада.
16.00-16.50, Forum A
"Беларусь і прывіды дзікага палявання". Сустрэча з Андрэем Хадановічам. Размова пра будучую кнігу "Дзікае паляванне караля Стаха. Вершы да оперы” (выд. Gutenberg Publisher)
"Białoruś i widma dzikiego polowania". Spotkanie z Andrejem Chadanowiczem. Rozmowa o wydaniu książki "Dzikie polowanie króla Stacha. Wiersze do opery” (wyd.Gutenberg Publisher).
17.00 - 17.50, стэнд “Вольная Беларусь” (№58)
Сустрэча з Андрэем Хадановічам, укладальнікам і адным з перакладчыкаў кнігі "Чалавек шматпавярховы" Чэслава Мілаша з серыі "Класіка польскай літаратуры для беларускага чытача" (выд. Gutenberg Publisher)
📌субота, 9 лістапада. 17.00-17.50, Forum A
“Па што ідеш, воўча?” Размова Яаны Бэрнатовіч пра польскае выданне беларускага бэстсэлера з аўтаркай Святланай Курс (Ева Вежнавец).
“Dokąd zmierzasz, wilku?” Rozmowa Joanny Bernatowicz z autorką Swietłaną Kurs (Ewa Wieżnawiec) na temat polskiego wydania białoruskiego bestsellera.

🤝Інстытут беларускай кнігі дзякуе выдавецтву Gutenberg Publisher за дапамогу ў арганізацыі стэнда.

❗️Падрабязней пра квіткі на кірмаш тут
Targi Książki w Katowicach | Coroczne wydarzenie promujące czytelnictwo i literaturę z udziałem znakomitych autorów, wydawców i niezawodnej śląskiej publiczności. Bilety | | Targi Książki w Katowicach Wstęp na tegoroczne Targi Książki w Katowicach jest biletowany. Sprzedaż biletów na targi prowadzona jest online przez bileterię eBilet
  • 🔥 5
Post #27 237
Саша Філіпенка, Сяргей Шупа, Алена Казлова, Ала Пігальская
  • ❤ 8
  • 👍 2
Post #26 244
📣 Вітаем, сябры!
Хвіліна справаздачы:
16 - 20 кастрычніка праходзіў Франкфурцкі кірмаш, адна з галоўных сусветных падзей у кніжнай сферы.

🏆 Сёлета намаганнямі ІБК і пры падтрымцы дырэкцыі кірмаша на International Stage адбылася беларускамоўная дыскусія “Беларускія аўтары: шлях да чытача ва ўмовах эміграцыі і рэпрэсій”. У дыскусіі ўзялі ўдзел Алена Казлова і Саша Філіпенка; мадэратарка Ала Пігальская; пераклад Сяргея Шупы.
🏆 Другі год запар дзейнічаў стэнд “Вольная Беларусь”.
  • ❤ 12
Post #24 960
Сябры, мы выходзім у эфір рэдка, але заўсёды з добрымі навінамі!
Сёння была абвешчана прэмія Амерыканскай асацыяцыі выдаўцоў (AАР), лаўрэатам якой стаў Андрэй Янушкевіч!

З рэлізам можна азнаёміцца тут:

https://publishers.org/news/januskevic-publishing-house-belarus-receives-2024-aap-international-freedom-to-publish-award/

Дзякуй калегам з ААР за падтрымку! Намінацыя на прэмію здзейсненая ААР у супрацы з ІБК.
AAP Januškevič Publishing House, Belarus, Receives 2024 AAP International Freedom to Publish Award - AAP The Association of American Publishers (AAP) today awarded Januškevič Publishing House, a Belarusian publisher that now operates from Poland, the 2024 AAP International Freedom to Publish Award. The award recognizes a publisher outside of the United States…
  • ❤ 8
  • 🔥 4
  • 👏 3
Post #23 416
Прывітанне!
А наш стэнд ужо працуе!
Завітвайце за кнігамі!
  • ❤ 13
  • 🔥 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →