TGViewer
Інстытут беларускай кнігі Інстытут беларускай кнігі @instbelknigi · 200 subscribers
Post #36 383
📣 Ужо зусім хутка, 3-6 снежня, падчас 34 Міжнароднага кангрэса выдаўцоў будзе абвешчаны лаўрэат Прэміі Вальтэра-2024.
❗️Нагадваем, што на ўзнагароду прэтэндуе Андрэй Янушкевіч, вылучаны Міжнароднай асацыяцыяй выдаўцоў (IPA) па рэкамендацыі Інстытута беларускай кнігі.
Шчыра зычым Андрэю Янушкевічу перамогі! 🙌🙌🙌

Сёлетні шорт-ліст Прэміі Вальтэра (Prix Voltaire) паходзіць з рэгіёнаў, пацярпелых ад крызісаў, і ўвасабляе намаганні выдаўцоў па прасоўванні кніг і распаўсюдзе інфармацыі для прадухілення канфліктаў і ўмацавання міру, нават калі самі сутыкаюцца з надзвычайнай небяспекай, нагадвае Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA), арганізатар прэміі.

IPA Prix Voltaire - гэта штогадовая прэмія ў памеры 10 000 швейцарскіх франкаў для выдаўцоў, якія падвяргаюць сябе рызыцы, прасоўваючы і абараняючы свабоду публікацыі. Яна названая ў гонар французскага філосафа і пісьменніка Франсуа-Мары Аруэ (вядомага пад псеўданімам Вольтэр), які шмат гадоў жыў у Жэневе і яе ваколіцах, прапагандуючы талерантнасць і свабоду выказвання.

🏆 У 2014 годзе прэмію атрымліваў выдавец Ігар Логвінаў.

Падрабязней пра Прэмію Вальтэра-2024 можна паглядзець тут:
👉 https://internationalpublishers.org/our-work/#prixvoltaire
  • 👍 4
  • 🔥 1
  • 🤔 1
More from @instbelknigi
  1. Jun 16, 2026📘 Лізавета Лянкевіч – мастачка, ілюстратарка. Двойчы пераможца прэміі Цёткі за найлепшую…
  2. Jun 16, 2026Ужо ў гэту суботу, 20 чэрвеня, у Вільні адбудзецца сямейны беларуска-літоўскі фестываль з…
  3. May 25, 2026«Беларусь – гэта святое» – першая пасля турмы кніга пісьменніка, палітыка і былога палітвя…
  4. May 20, 2026📚 29.05, пятніца 🔹10. 00 Старт продажаў: "Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага п…
  5. May 20, 2026Сябры, дзелімся праграмай! 👇🏻 📚 28.05, чацвер 🔹 12.00 Старт продажаў: "Успаміны Франці…
  6. May 6, 2026Вітаем, сябры! Літаральна праз пару тыдняў, 28–31 траўня, адбудзецца Варшаўскі кніжны кірм…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →