TGViewer
Інстытут беларускай кнігі Інстытут беларускай кнігі @instbelknigi · 200 subscribers
Post #53 223
⚪️ 22 траўня — Дзень палітвязняў. «Творчасць за кратамі»

📍Дзе: Прастора (ul. Mikołajska 4/6), Кракаў. Уваход вольны

🖼 17:30 – 17:40 | Адкрыццё выставы «Пачуцці»

Гэта калекцыя малюнкаў, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах зняволення. Экспазіцыя ўздымае складаныя і важныя пытанні чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці і сілы творчасці.

Малюнкі — гэта і спроба знайсці святло нават ва ўмовах поўнай ізаляцыі, не страціць сувязь са знешнім светам і данесці да грамадства пачуцці, якія немагчыма перадаць словамі.

На выставе будзе прадстаўлена невялікая частка малюнкаў палітвязняў, беражліва захаваных іх роднымі, сябрамі і праваабаронцамі. У цяперашні час палітычным зняволеным забараняюць адпраўляць малюнкі з месцаў зняволення, а многія працы спецыяльна знішчаюцца супрацоўнікамі турмаў.

Удзельнікі: Марына Кастылянчанка, праваабаронца «Вясны»; Арцём Задруцкі, куратар выставы, былы палітвязень, аўтар некаторых малюнкаў
  • ❤ 2
More from @instbelknigi
  1. Jun 16, 2026📘 Лізавета Лянкевіч – мастачка, ілюстратарка. Двойчы пераможца прэміі Цёткі за найлепшую…
  2. Jun 16, 2026Ужо ў гэту суботу, 20 чэрвеня, у Вільні адбудзецца сямейны беларуска-літоўскі фестываль з…
  3. May 25, 2026«Беларусь – гэта святое» – першая пасля турмы кніга пісьменніка, палітыка і былога палітвя…
  4. May 20, 2026📚 29.05, пятніца 🔹10. 00 Старт продажаў: "Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага п…
  5. May 20, 2026Сябры, дзелімся праграмай! 👇🏻 📚 28.05, чацвер 🔹 12.00 Старт продажаў: "Успаміны Франці…
  6. May 6, 2026Вітаем, сябры! Літаральна праз пару тыдняў, 28–31 траўня, адбудзецца Варшаўскі кніжны кірм…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →