🎵 17:40 – 18:10 | Акустычны выступ Алеся Папковіча
🎤 18:20 – 19:20 | «Нельга забыць?» — размова, прысвечаная тэме перажывання палітычнага гвалту, пераследу і выгнання дзецьмі і падлеткамі ў беларускай літаратуры.
Доўгая гісторыя рэпрэсій у Беларусі, змушаная эміграцыя, вайна — выклікі, якіх не вытрымліваюць многія дарослыя. Як размаўляць пра гэтыя падзеі і перажыты досвед з дзецьмі і падлеткамі? Як дапамагчы дзецям асэнсаваць гэты досвед? Ці ёсць кнігі па-беларуску, у якіх яны могуць знайсці сябе?
Чым сучасныя кнігі адрозніваюцца ад падыходаў да асэнсавання траўмы, выпрацаваных ранейшымі пакаленнямі пісьменнікаў? Пра ўсё гэта, а таксама пра апісанне гвалту і супраціву ў беларускай літаратуры пагаворым падчас сустрэчы.
Удзельнікі: Марына Казлоўская, літаратуразнаўца, рэдактарка; Лілія Ільюшына, каардынатарка Інстытута беларускай кнігі
Арганізатары: праваабарончы цэнтр “Вясна”, Інстытут беларускай кнігі, Towarzystwo Białoruskie
Post #54
257
- 👍 2