TGViewer
Інстытут беларускай кнігі Інстытут беларускай кнігі @instbelknigi · 200 subscribers
Post #50 314
Вітаем, сябры! Сёння раскажам пра 2 беларускія імпрэзы ў агульнай праграме Варшаўскага кніжнага кірмаша.

📌 Калі: 17 траўня, субота
📌 Дзе: Форум у Мікольскай залі (Палац культуры і навукі)

🔴 17.00-17.50

Прэзентацыя і аўтарская сустрэча з Аляксандрам Карнаўхам, аўтарам рамана "Халодныя землі” (Gutenberg Publisher).

Аляксандр Карнаўх — беларус, які цяпер жыве ў Італіі, фізік па адукацыі. "Халодныя землі" - яго першая кніга. Гэта містычны дэтэктыў, падзеі якога адбываюцца ў Беларусі ў нашы часы. У старой валізе знайшлі манускрыпт, напісаны амаль забытым шрыфтам на незнаёмай мове. Расшыфроўка яго кідае герояў у вір напружаных пошукаў і нечаканых сустрэч.

🔴 18.00-18.50

«Па што ідзеш, воўча?» цяпер і па-польску: сустрэча з беларускай пісьменніцай Евай Вежнавец.

У лютым 2025 году ў выдавецтве KEW культавая беларуская кніга выйшла па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік. У кнігі прыгожае графічнае афармленне Аляксандры Канарскай.

Размову з Евай Вежнавец вядзе Наталля Русецкая (UMCS).
  • ❤ 6
  • 👍 1
More from @instbelknigi
  1. Jun 16, 2026📘 Лізавета Лянкевіч – мастачка, ілюстратарка. Двойчы пераможца прэміі Цёткі за найлепшую…
  2. Jun 16, 2026Ужо ў гэту суботу, 20 чэрвеня, у Вільні адбудзецца сямейны беларуска-літоўскі фестываль з…
  3. May 25, 2026«Беларусь – гэта святое» – першая пасля турмы кніга пісьменніка, палітыка і былога палітвя…
  4. May 20, 2026📚 29.05, пятніца 🔹10. 00 Старт продажаў: "Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага п…
  5. May 20, 2026Сябры, дзелімся праграмай! 👇🏻 📚 28.05, чацвер 🔹 12.00 Старт продажаў: "Успаміны Франці…
  6. May 6, 2026Вітаем, сябры! Літаральна праз пару тыдняў, 28–31 траўня, адбудзецца Варшаўскі кніжны кірм…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →