🔴 Супраца з Бібліятэкай Кангрэсу (The Library of Congress) у Вашынгтоне:
📍 Арганізацыя онлайн-сустрэчы з беларускімі аўтаркамі ў выгнанні і эміграцыі: Юліяй Цімафеевай, Таццянай Заміроўскай, Вальжынай Морт (травень 2024).
📍 Перадача падборкі беларускіх кніг у Бібліятэку Кангрэса ў лютым 2025 года.
🔴 Выдавецтва “Янушкевіч”, беларускае незалежнае выдавецтва ў выгнанні, атрымала ў 2024 годзе Міжнародную прэмію за свабоду публікацый ад Асацыяцыі амерыканскіх выдаўцоў (Association of American Publishers (AAP)). Намінацыя за пераклад адбылася пры супрацоўніцтве AAP і Інстытута Беларускай Кнігі.
🔴 Інстытут Беларускай Кнігі ўдзельнічаў у Кангрэсе Міжнароднай рады дзіцячай кнігі (Congress of the International Board on Books for Young People (IBBY)), адной з самых уплывовых арганізацый у свеце дзіцячай кнігі (восень 2024). Адзін з каардынатараў інстытута з’яўляецца індывідуальным сябрам IBBY. Дзякуючы намаганням Інстытута, на ўзроўні дырэкцыі выканаўчага камітэта вядуцца абмеркаванні адносна стварэння беларускай нацыянальнай секцыі ў выгнанні.
І мы не спыняемся 🤗
Дзякуй за ўвагу!
Post #62
286
- ❤ 8
- 👍 5
- 🔥 2