TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.75K subscribers
Post #4204 3.63K

Forwarded from Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі гуманітарнымі арганізацыямі

Працоўны візіт у Польшчу беларуская лідарка працягнула сустрэчай з беларускімі гуманітарнымі арганізацыямі ў Моладзевым Хабе ў Варшаве. Разам з кіраўніцай Аб'яднанага Пераходнага Кабінету ў сустрэчы ўзял удзел і яе намеснік — Павел Латушка. Да размовы далучыліся 12 фондаў і асацыяцыяў:

📎 Фонд Медычнай Салідарнасці;
📎 Асацыяцыя родных і былых палітвязняў «FreeBelarusPrisoners»;
📎 Хрысціянская візія;
📎 Вольныя;
📎 Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў «Да волі!»;
📎 Вясна;
📎 Медыяпорт;
📎 Моладзевы Хаб;
📎 PARTYZANKA;
📎 Цэнтр Беларускай Салідарнасці;
📎 Free Belarus Center;
📎 Польская арганізацыя HUMANOSH, якая таксама дапамагае беларусам.

Чальцы арганізацыяў распавялі Святлане Ціханоўскай пра фокус сваёй працы, а таксама пра групы беларусаў, якімі апякуецца тая ці іншая ініцыятыва. Прыгадваліся найбольш цікавыя і перспектыўныя праекты, што арганізацыі вядуць у рамках дзейнасці. Аналізаваліся праблемы, з якімі фонды і цэнтры сутыкаюцца падчас працы.

Асобна ўдзельнікі абмеркавалі складанасці легалізацыі і адаптацыі былых палітвязняў, а таксама праблемы, што ўзнікаюць у працэдуры прызнання палітзняволеным. Акрамя таго, тэмай размоваў стала дзейнасць працоўнай групы пры МУС Польшчы і функцыяванне Міжнароднага гуманітарнага фонду ў падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем'яў, які быў створаны ў час візіту Святланы ў Нарвегію.

Фота: Алег Кулажанка
  • ❤ 45
  • 👍 8
  • 👎 1
  • 🤬 1
More from @cbs_help
  1. Oct 6, 2026🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінам…
  2. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  3. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  4. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  5. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  6. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →