TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.75K subscribers
Post #5001 798
📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту.

ЦБС запрашае людзей старэйшага ўзросту з Беларусі і Украіны на другую сустрэчу з цыклу бясплатных практычных заняткаў па карыстанні электроннымі сэрвісамі ў Польшчы.

На першай сустрэчы мы разабраліся, што такое Profil Zaufany, для чаго ён патрэбны і як яго стварыць.

Гэтым разам галоўная тэма — mObywatel.

Разам усталюем дадатак на смартфон, актывуем яго і крок за крокам навучымся карыстацца асноўнымі функцыямі.

Падчас сустрэчы разбярэм:

▶️ як усталяваць і актываваць mObywatel;
▶️ якія дакументы даступныя ў дадатку;
▶️ як карыстацца mDowód;
▶️ дзе знайсці свае дадзеныя і электронныя дакументы;
▶️ якія функцыі mObywatel могуць спатрэбіцца ў паўсядзённым жыцці;
▶️ як бяспечна карыстацца дадаткам.

🏥 Таксама разам усталюем і наладзім дадатак mojeIKP (Internetowe Konto Pacjenta), каб ён быў гатовы да выкарыстання.

А ўжо на трэцяй сустрэчы асобна і падрабязна разбяром магчымасці IKP: электронныя рэцэпты, накіраванні, інфармацыю пра лячэнне і іншыя функцыі.

📱 Важна: вазьміце з сабой смартфон — гэта практычныя заняткі, таму ўсё будзем рабіць разам.

📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці
ul. Oleandrów 6/2, Warszawa

📅 7 кастрычніка (серада)
🕜 13:30
📌 Працягласць — каля 2 гадзін

📝 Удзел БЯСПЛАТНЫ. Запрашаем!
  • 👍 16
  • ❤ 1
  • ☃ 1
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →