🧩 Дзіця не заўсёды можа сказаць, што яго турбуе. Але можа паказаць гэта сваімі паводзінамі.
На што бацькам варта звяртаць увагу, распавядае дзіцячая псіхалагіня ЦБС Святлана.
Часта менавіта бацькі першымі заўважаюць, што дзіця стала паводзіць сябе інакш:
🔹 часцей плача ці злуецца;
🔹 замыкаецца ў сабе;
🔹 канфліктуе з аднагодкамі;
🔹 сутыкаецца з цяжкасцямі ў школе;
🔹 не хоча гаварыць пра тое, што адчувае.
За такімі паводзінамі можа стаяць трывога, страх, крыўда, стрэс, адчуванне адзіноты ці неразумення.
Дзіця можа яшчэ не ўмець назваць свае эмоцыі — і тады яно «гаворыць» пра іх паводзінамі.
Асаблівую ўвагу варта звярнуць, калі дзіцяці складана спраўляцца з эмоцыямі, адаптавацца да змен, будаваць адносіны з іншымі або калі вас проста непакоіць яго стан.
Пры гэтым важна не спяшацца «выпраўляць» дзіця. Значна важней паспрабаваць зразумець, што з ім адбываецца і чаму. Гэта дапамагае дзіцяці паступова лепш разумець свае эмоцыі і знаходзіць спосабы спраўляцца з тым, што яго турбуе.
А бацькам — лепш разумець і падтрымліваць сваё дзіця. 💛
Post #5002
830
- ❤ 12
- 👍 4